Жалобныя гваздзікі

Астанкі беларускага салдата перазахавалі ў Аўстрыі

10
(абноўлена 12:39 30.06.2016)
Усяго на забытых з 1955 года палкавых могілках былі эксгумаваныя парэшткі 38 воінаў і перапахаваныя з вайсковымі ўшанаваннямі.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі за вызваленне Аўстрыі, адбылася ў аўстрыйскім Аберварце, перадае рускамоўны партал Dawai.

Усяго былі перазахаваны астанкі 38 савецкіх воінаў, сярод якіх прадстаўнікі Украіны, Малдовы, Татарстана, Казахстана і іншых рэспублік былога СССР. Беларус у гэтым спісе адзін — ураджэнец Баранавіцкай вобласці, чырвонаармеец Аляксей Макаравіч Малуха.

Астанкі былі эксгумаваныя вясной бягучага года ў вёсцы Вельтэнберг — пра палкавыя могілкі, якія былі закінутымі з 1955 года, паведаміла сведка вайны, мясцовая жыхарка Ёхана Шперк.

Ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання ўдзельнічалі афіцыйныя асобы Аўстрыі, прадстаўнікі дыпмісій Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны, а таксама прадстаўнікі духавенства і мясцовыя жыхары.

10
Тэги:
Ваеннаслужачыя, Гісторыя, Другая сусветная вайна (1939-1945), Аўстрыя
Тэмы:
У памяць пра вайну, у падтрымку міру (7)
Будслаўскі касцёл пасля пажару

СК дазволіў каталікам пачаць рамонтныя работы ў Будслаўскім касцёле

2
(абноўлена 10:55 13.05.2021)
Ва ўнікальны арган, які ўсталяваны ў касцёле, патрапіла вада, калі тушылі пажар, у Будслаў ужо прыехаў спецыяліст па дэмантажы і кансервацыі рэдкіх музычных інструментаў.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў касцёл у Будславе, дзе два дні таму адбыўся пажар, паведамляе сайт catholic.by.

У мінулы аўторак раніцай на даху Будслаўскага касцёла ўзнік пажар, яго тушылі некалькі разлікаў МНС. Па факце пажару СК распачаў крымінальную справу, гаворка ідзе пра халатнасць.

"Нунцый агледзеў пацярпелы ад агню касцёл, а таксама сустрэўся з кіраўніком спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару біскупам Аляксандрам Яшеўскім і настаяцелем храма ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам", - паведамляе партал беларускіх каталікоў.

Рамонт ужо можна пачынаць

Удакладняецца, што пакуль службы ў той частцы храма, якая не пацярпела пры пажары, не будуць адноўленая, кампетэнтныя дзяржорганы выпісалі пастанову на поўную забарону эксплуатаваць культавы будынак. Таксама паведамляецца, што ў Будслаў прыбыў спецыяліст для дэмантажу і кансервацыі ўнікальнага аргана XVIII стагоддзя, які знаходзіцца на хорах Будслаўскага касцёла: у яго падчас тушэння пажару патрапіла вада.

Разам з тым, у Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Sputnik паведамілі, што напярэдадні ўвечары следчыя далі дазвол на тое, каб у касцёле пачалі праводзіць рамонтныя і рэстаўрацыйныя працы. Па словах суразмоўцаў агенцтва, у Будслаў ўжо прыбылі альпіністы, якія будуць дэмантаваць бэлькі згарэлай страхі храма.

У сваю чаргу рэстаўратары аднаго з буйных беларускіх музеяў распавялі агенцтву, што рэстаўрацыйныя работы ў пацярпелым храме ўжо можна пачынаць. Па іх словах, у Беларусі ёсць дастатковая колькасць рэстаўратараў высокага ўзроўню, які змогуць ацаніць узровень страт у храме і аднавіць яго.

Што ўжо зроблена

Як паведамляе Telegram-канал “Адновім Будслаў разам!” да чацвярга ўжо праведзены некаторыя працы:

  • прыбрана тэрыторыя вакол касцёла (спатрэбіцца паўторная пасля таго, як разбяруць дах, спатрэбіцца дапамога валанцёраў)
  • разабраны абгарэлыя часткі ўнутры касцёла, прыбрана вуголле
  • паднятыя на прастаўкі для прасушкі алтары і драўляныя лавы
  • праведзены работы па прасушцы аргана
  • пачаліся работы па разбору завалаў на даху

Чым вядомы касцёл у Будславе

Будслаўскі касцёл носіць статус Нацыянальнага санктуарыя (пахавальні) Маці Божай Будслаўскай. У ім знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, якая лічыцца нябеснай заступніцай беларускіх каталікоў. Акрамя гэтага касцёл у Будславе з'яўляецца помнікам архітэктуры і гісторыі. Гэта адзін з трох храмаў у Беларусі, якія носяць тытул "малая базіліка". У храме служаць святары з ордэна бернардынцаў (францысканцаў).

Першыя згадкі аб будаўніцтве храма ў Будславе ставяцца да 1504 года. Касцёл таксама яшчэ вядомы Будслаўскім фэстам, калі паломнікі з усёй Беларусі ў пачатку ліпеня кожны год прыязджалі пакланіцца цудатворнаму абразу. Будслаўскі фэст у асобныя гады збіраў да 50 тысяч паломнікаў, у тым ліку, з Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі. Будслаў таксама заўсёды наведвалі высокапастаўленыя кардыналы з Ватыкана, калі прыязджалі з візітамі ў Беларусь.

У касцёле ўстаноўлены унікальны арган, які пабудаваны ў 1771 годзе віленскім майстрам Никалаўсам Янцонам.

"Такіх арганаў у цяперашні час толькі два, адзін у Будславе, другі ў Літве. Унікальнасць гэтых двух арганаў у тым, што яны не падвяргаліся перабудове з моманту стварэння", - распавялі Sputnik у Мінскай-Магілёўскай епархіі Рымска-Каталіцкай царквы ў РБ.

11 мая 2021 года касцёл пацярпеў ад пажару, у выніку якога згарэў і абваліўся дах, моцна пашкоджаны скляпенні і іншыя будаўнічыя канструкцыі.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
арган, касцёл, Будслаў, Каталікі, СК РБ
Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Лук'янава

10
(абноўлена 12:03 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння даверчых грамат новых кіраўнікоў дыпламатычных місій адразу шасці дзяржаў.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Яўгена Лук'янава.

Аляксандру Лукашэнку ў ходзе ўрачыстай цырымоніі свае даверчыя граматы таксама ўручылі паслы Ірака, Нікарагуа, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў замежным дыпламатам, што беларуская сталіца была цалкам разбурана ў гады вайны, але была адноўлена дзякуючы намаганням яго жыхароў "і сёння вы можаце атрымліваць асалоду ад дагледжаннасці і прыгажосці Мінска".

"Мы сустракаемся адразу пасля святкавання святой для кожнага беларуса, кожнага савецкага чалавека даты - Дня Перамогі і напярэдадні 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэтая вайна была самай крывавай у гісторыі чалавецтва бойняй, якая прынесла пакуты ўсім народам Савецкага Саюза. У Беларусі загінуў кожны трэці жыхар, у большай частцы - мірнае насельніцтва.

"Па сутнасці гэта было мэтанакіраванае жорсткае і бесчалавечнае вынішчэнне людзей - сапраўдны генацыд. Мы гэта памятаем і ў травеньскія дні кожны год славім герояў, смуткуем па шматмільённых нявінных ахвярах", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, на жаль, сёння сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, барацьбу за геапалітычны ўплыў, перадзел сфер інтарэсаў у эканоміцы абвастрыла пандэмія каронавіруса. Беларускія ўлады, як і кіраўніцтва іншых краін не могуць ігнараваць гэты фактар.

"Толькі беларускі народ у праве сам вырашаць, якім павінна быць яго будучыня. У лютым у Мінску прайшоў Усебеларускі народны сход. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 2,5 тысяч дэлегатаў. Гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў нашага грамадства: людзі розных прафесій і палітычных поглядаў. Рашэнне гэтага прадстаўнічага форуму адназначна пацвердзіла падтрымку дзяржаўнага курсу на далейшае развіццё сацыяльнай дзяржавы з высокатэхналагічнай эканомікай", - упэўнены беларускі лідэр.

Пасля чаго дадаў, што "народнае веча" паказала запыт часткі беларускага грамадства на перамены ў грамадска-палітычным жыцці. Беларусы падтрымалі рэформу Канстытуцыі, якая ідзе з шырокім абмеркаваннем.

"Праўда, гэта не ўсім падабаецца за мяжой. Але нават у такіх няпростых умовах Беларусь застаецца прыхільнай канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Мы заўсёды настроены на дыялог, але ён павінен быць паважлівым, сумленным раўнапраўным", - пазначыў пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што замежныя дыпламаты прапануюць цікавыя ідэі для двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўзбагацяць Беларусь станоўчым вопытам.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Яўген Лук'янаў, Пасольства РФ у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка