Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Макей: рост таваразвароту з ЕС умацоўвае эканамічную моц Беларусі

11
(абноўлена 10:20 01.07.2016)
Са слоў міністра, рэспубліка і Еўрасаюз змаглі пераадолець псіхалагічнае неўспрыяцце адзін аднаго.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Беларусь плануе нарошчваць узаемны тавараабарот з Еўрапейскім саюзам, гэта дазволіць, у прыватнасці, умацаваць эканоміку краіны, заявіў у чацвер міністар замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей.

Савет кіраўнікоў МЗС краін ЕС прыняў 15 лютага рашэнне аб частковым скасаванні санкцый супраць Беларусі. Абмежаванні захаваліся толькі ў дачыненні да паставак зброі ў рэспубліку і чатырох асоб, якія падазраюцца ў датычнасці да знікнення палітыкаў у 1999-2000 гадах. У сувязі з гэтым і з боку Беларусі, і з боку ЕС пачалі гучаць заявы пра пацяпленне адносін.

"Мы спадзяемся, што з улікам тэндэнцый, якія з'явіліся ў апошні час, па паляпшэнню адносін, зможам нарасціць наш сумесны таваразварот з Еўропай. Гэта таксама будзе спрыяць умацаванню і эканамічнай моцы Беларусі, і палітычнага суверэнітэту, незалежнасці", — цытуе БелТА словы Макея.

Міністр таксама адзначыў, што рэспубліка вельмі зацікаўлена ў тым, каб абмяркоўваць з ЕС пытанні па ліквідацыі магчымых перашкод ва ўзаемным гандлі.

Са слоў Макея, зараз паміж Беларуссю і ЕС назіраецца пацяпленне адносін.

"Дзякуй богу, усе бакі змаглі знайсці ў сабе сілы і пераступіць праз нейкія псіхалагічныя рэчы, звязаныя з пэўным неўспрыяццем адзін аднаго", — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што рэспубліка і краіны, якія ўваходзяць у Еўразвяз, у цэлым пераследуюць адны мэты ў многіх сферах — бяспекі, гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, удасканаленню грамадства і дзяржавы.

11
Тэги:
Дыпламатыя, МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, ЕС, Беларусь

Галоўнае