МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі па стане на 1 чэрвеня 2016 года склала 13,1 мільярда даляраў і вырасла з пачатку года на 637,8 мільёна даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 5,1%, паведамілі Sputnik у міністэрстве фінансаў.
У студзені-маі 2016 года Беларусь прыцягнула знешнюю дзяржпазыку на суму 855,8 мільёна даляраў, з якіх асноўная доля (0,5 мільярда) прыпала на крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Яшцэ 188 мільёнаў склалі крэдыты ўрада і банкаў РФ, 141,6 мільёна — крэдыты банкаў КНР, пазыкі МБРР — 25,9 мільёна даляраў.
Ад пачатка года Беларусь выплаціла па знешняму дзярждоўгу 302,1 мільёны даляраў. У тым ліку было выплачана 125 мільёнаў даляраў па крэдытах урада РФ, 88,3 мільёна даляраў па крэдыце ЕФСР, 67,7 мільёна даляраў — па крэдытах банкаў Кітая. Таксама пагашаліся даўгі па крэдытах МБРР і ЗША.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 чэрвеня 2016 года склаў 94 трыльёны рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 3,5 трыльёна рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 3,6%.
Такім чынам, дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня 2016 года склаў 352,9 трыльёна рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2016 года на 24,3 трыльёна рублёў, або на 7,4%.
У бягучым годзе рэспубліцы трэба будзе выплаціць па знешняму дзярждоўгу парадку 3,3 мільярда даляраў. Раней беларускія ўлады разлічвалі, што прыкладна 1,1 мільярда будзе атрымана за кошт паступлення ў бюджэт пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, яшчэ мільярд даляраў краіна разлічвала прыцягнуць ад размяшчэння выпуску еўрабондаў. Аднак цяпер, праз падзенне коштаў на нафту і нафтапрадукты, а таксама няўстойлівага стану сусветных фондавых рынкаў, у Мінфіне не выключаюць, што давядзецца адшукваць новыя крыніцы для фарміравання прафіцыту бюджэту і выканання Беларуссю сваіх знешніх абавязацельстваў.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.
У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.
Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.
А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.
Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.
Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.
Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
Чытайце таксама:
МІНСК, 18 кра - Sputnik. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш лічыць, што чалавецтва пакуль праваліла экзамен па барацьбе з COVID-19, і заклікае людзей да глабальнай кансалідацыі, паведамляе Цэнтр навін ААН.
Па словах Антоніу Гутэрыша, тры чвэрці ўсіх прышчэпак зроблены ў дзесяці краінах свету, пры гэтым каронавірус працягвае распаўсюджвацца і мутаваць.
"Па некаторых ацэнках, няроўнасць ў доступе да вакцын і непатрэбнае назапашванне гэтых прэпаратаў абыйдзецца чалавецтву ў 9 трыльёнаў долараў", - падкрэсліў Гутэрыш.
На яго думку, нежаданне праявіць салідарнасць прыводзіць да таго, што ў адных краінах вылучаюць трыльёны, а іншыя дзяржавы ў гэты ж час тонуць у даўгах.
Гутэрыш папярэдзіў, што, калі сітуацыя не зменіцца, мэты ўстойлівага развіцця могуць апынуцца "цалкам недасягальнымі" для шэрагу краін.
Антоніу Гутэрыш прапанаваў праграму дзеянняў, накіраваную на пераадоленне наступстваў пандэміі COVID-19.
Праграма складаецца з шасці пунктаў.
Першы і галоўны з іх - вакцынацыя, якая павінна быць даступнай кожнаму. Для гэтага неабходна забяспечыць паступленне сродкаў у фонд COVAX - праграму міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Другі пункт - льготнае фінансаванне краінам, якія маюць вострую патрэбу ў такой падтрымцы.
Трэці - справядлівае размеркаванне сродкаў. Антоніу Гутэрыш заклікаў урады ўвесці так званы "падатак салідарнасці" для тых, хто ўзбагаціўся на пандэміі.
Чацвёрты - рашэнне праблем, звязаных з даўгавым крызісам. Генеральны сакратар лічыць, што найбольш уразлівыя з фінансавага пункту гледжання краіны трэба надзяліць адмысловымі правамі запазычання. Важна таксама даць ім адтэрміноўку па пазыковых абавязацельствах і іншыя льготы, якія дазволяць дапамагчы пазбегнуць дэфолту.
Пяты пункт - інвесціраванне ў чалавечы капітал. Важна выдзяляць сродкі на адукацыю, стварэнне працоўных месцаў, сацыяльную абарону і ахову здароўя.
Шосты пункт праграмы - аднаўленне эканомікі пасля крызісу з улікам прынцыпаў экалагічнай бяспекі.
"Але ж крызіс далёкі ад свайго завяршэння, - папярэдзіў Антоніу Гутэрыш. - Хуткасць распаўсюджвання інфекцыі толькі нарастае".
Кіраўнік ААН перакананы, што цяпер вельмі важна прадэманстраваць адзінства і глабальную салідарнасць.
Чытайце таксама: