Новыя грошы ў Беларусі

Фотафакт: новыя грошы Беларусі

57
(абноўлена 12:19 01.07.2016)
Новыя грошы загружаныя ў траціну банкаматаў рэспублікі – на іх экранах напісана, што выдаюцца грошы ўзору 2009 года.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. Беларусы ўжо могуць здымаць новыя грошы ў беларускіх банкаматах, паведамляе Sputnik.

Частка банкаў рэспублікі аднавілі сваю працу зранку 1 ліпеня. Насуперак чаканням, банкаўскага калапсу не здарылася — усё карткі ўжо працуюць, як і частка банкаўскіх аддзяленняў.

У банкаматах з новымі грашыма на экране размешчана адпаведная інфармацыя. Банкноты старога ўзору зняць у іх немагчыма.

Sputnik зняў новыя грошы — 15 рублёў (150 тысяч ранейшых).

Новые деньги уже есть в 30% белорусских банкоматах
© Sputnik
Новыя грошы ёсць ужо ў 30% беларускіх банкаматаў

Адразу кідаецца ў вочы новы фармат банкнот — па памеры яны адрозніваюцца ад старых. Таксама ў новых грошай дзіўны пах. У чэках банкамата ўжо паказваюць новы код валюты — BYN.

Дэнамінацыя беларускага рубля адбылася 1 ліпеня: банкноты ўзору 2000 году, якія знаходзяцца ў звароце, будуць паступова заменены на банкноты і манеты узору 2009 года ў суадносінах 10 тысяч да аднаго.

57
Тэги:
дэнамінацыя, Беларусь
Тэмы:
“Дэнамінаваная вавёрка” ці Вітаўт Вялікі: жыццё з BYN (7)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перад пачаткам расійска-амерыканскіх перамоў у пашыраным складзе

Пуцін гатовы да працягу дыялогу з ЗША, наколькі будзе гатовы Вашынгтон

31
(абноўлена 17:01 17.06.2021)
Расійскі лідэр таксама лічыць, што важней аб'яднаць з ЗША намаганні па барацьбе з кіберзлачыннасцю, чым "сабачыцца".

МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Пуцін ацаніў абставіны саміту Расія - ЗША у Жэневе як добразычлівыя і адзначыў, што ім з прэзідэнтам ЗША удалося зразумець пазіцыі адзін аднаго па ключавых пытаннях. Пра гэта ён заявіў у чацвер, размаўляючы па відэасувязі з выпускнікамі чацвёртага патоку праграмы развіцця кадравага кіраўніцкага рэзерву Вышэйшай школы дзяржкіравання.

Тым не менш, па словах расійскага лідэра, ёсць рэчы, якія для Масквы і Вашынгтона ўяўляюць абсалютны прыярытэт і цікавасць, у тым ліку па гонцы ўзбраенняў і рэгіянальным канфліктам.

Пуцін назваў Байдэна прафесіяналам і адзначыў, што з ім трэба вельмі ўважліва працаваць.

"Той вобраз, які малююць, можа нават крыху расхалоджваць. Але расхалоджвацца тут няма чаго: Байдэн - прафесіянал. І трэба вельмі ўважліва з ім працаваць, каб чагосьці не прапусціць. Ён сам нічога не прапускае, запэўніваю вас", - сказаў прэзідэнт РФ .

Таксама ён адзначыў, што Расія гатова да дыялогу з ЗША. "Мы гатовы да працягу гэтага дыялогу настолькі, наколькі будзе гатовы амерыканскі бок", - дадаў Пуцін.

Кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў надзею, што Байдэну дадуць нармальна папрацаваць. "Я вельмі спадзяюся, што не будзе так, як у папярэднія гады, і яму дадуць спакойна працаваць", - сказаў ён.

Пытанні кібербяспекі

Пуцін адзначыў, што калі людзі не размаўляюць, то тады ўзнікае ўсё больш узаемных прэтэнзій там, дзе іх магло б і не быць.

"Вось у сферы кібербяспекі - колькі ўжо гадоў мы ім прапануем пачаць дыялог на гэты конт, яны ж адмаўляюцца ўвесь час, толькі абвінавачваюць нас ва ўсіх смяротных грахах", - сказаў прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, найбольшая колькасць кібератак адбываецца з тэрыторыі ЗША, у той час як РФ не ўваходзіць і ў пяцёрку краін-лідэраў па гэтым паказчыку. Тым не менш, Пуцін упэўнены, што Масква і Вашынгтон павінны ўважліва сачыць за тым, што адбываецца на гэтым кірунку, таму што гэта надзвычай важна для двух бакоў.

"Замест таго, каб сабачыцца, як у нас у народзе кажуць, лаяцца і шукаць вінаватых, ці не лепш аб'яднаць намаганні для барацьбы з кіберзлачыннасцю?" - дадаў Пуцін.

Што абмяркоўвалі на саміце

Байдэн прапанаваў Пуціну сустрэцца ў ходзе тэлефоннай размовы 13 красавіка. Лідэры Расіі і ЗША правялі вочныя перамовы праз два месяцы: 16 чэрвеня.

Сустрэча прайшла ў Жэневе ў Швейцарыі. Гутарка ў "вузкім" фармаце (прэзідэнты і кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў) працягвалася больш за дзве гадзіны, а вось у "шырокім" крузе размова скончылася хутчэй, чым планавалі. Перамовы Пуціна і Байдэна ў агульнай складанасці працягваліся больш за чатыры гадзіны.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі гандлёвыя адносіны і рэгіянальную бяспеку, урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, сітуацыю ў Беларусі, узнімалі пытанні кібербяспекі і працы СМІ.

На саміце Масква і Вашынгтон дамовіліся аб вяртанні паслоў, а таксама аб супрацоўніцтве па пытанні Ірана, у прыватнасці, недапушчэнні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі.

Па выніках сустрэчы адбыліся прэс-канферэнцыі абодвух лідэраў, яны прайшлі паасобна, так як амерыканскі лідэр адмовіўся ад сумеснага выступлення перад СМІ.

Чытайце таксама:

31
Тэги:
перамовы, Джо Байдэн, Расія, кіберзлачыннасць, Барацьба, Вашынгтон, ЗША, дыялог, Уладзімір Пуцін
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне

7
(абноўлена 16:32 17.06.2021)
У другім сэце беларуска саступала саперніцы з лікам 3:5, але затым выйграла чатыры геймы запар.

МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка (№16 у рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Берліне, паведамляе Sputnik.

Сёння беларуска правяла матч 1/8 фіналу супраць немкі Ангелікі Кербер (27). Азаранка перамагла з лікам 6:3, 7:5. Саперніцы правялі на корце 1 гадзіну 22 хвіліны.

За выхад у паўфінал Азаранка пазмагаецца з мацнейшай у пары Караліна Плішкава (Чэхія, 10) - Джэсіка Пегула (ЗША, 26).

Напярэдадні выступленне на турніры завяршыла беларуска Арына Сабаленка (4). Першая ракетка Беларусі саступіла амерыканцы Мэдысан Кіз (28) - 4:6, 6:1, 5:7.

Сёння вечарам Азаранка і Сабаленка ў чвэрцьфінале парнага разраду сустрэнуцца з харвацка-амерыканскай парай Петра Марціч / Шэлбі Роджэрс.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Берлін, турнір, Вікторыя Азаранка

"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

0
(абноўлена 12:18 17.06.2021)
Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?

Беларускі плывец Ігар Бокій - уладальнік 11 залатых паралімпійскіх медалёў, 1 сярэбранай і 1 бронзавай. У яго калекцыі - шматлікія ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку, 6 залатых медалёў нядаўняга еўрапейскага першынства, якое прайшло ў траўні ў Партугаліі.

"Калі я стартую, з раніцы прачынаюся, снедаю, збіраюся, еду, выступаю, абавязкова дзённы сон потым, каб аднавіцца. Толькі прачынаешся, зноў выязджаеш на фінал, нават часу асабліва не было, каб нешта паглядзець, пагуляць, пахадзіць", - распавядае Бокій пра графік спаборніцтваў.

Спартсмен адзначае, што каронавірусныя абмежаванні на спаборніцтвах істотна ўскладнілі і падрыхтоўку, і спосабы правядзення стартаў. "Калі раней гэта была свабодная арганізацыя, то цяпер старты праводзяцца пад такім купалам - арганізатары нікога не хочуць выпускаць, строга гасцініца, спартыўны аб'ект, аўтобусы і ўсё такое. Плюс многія краіны пазачыняліся, няма магчымасці кудысьці выехаць на падрыхтоўку. Калі раней мы ў Славенію выязджалі, праводзілі зборы, то цяпер толькі Турцыя пакуль засталася", кажа паралімпіец.

Аб сваёй калекцыі ўзнагарод разважае сціпла: "Карону пакуль не надзяваў. Матывуе тое, што мне гэта падабаецца, гэтая абстаноўка, калі ты выходзіш на п'едэстал, цяпер, вядома, гэта будзе без гледачоў. Раней было з гледачамі, гэты шум апладысментаў, гул, вось гэта ўсё, вельмі невымоўныя адчуванні, а другое - я стараюся працаваць для павышэння асабістага выніку, даведацца, наколькі я здольны мінімізаваць гэтыя секунды на дыстанцыі", - кажа Бокій.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Токіа, матывацыя, Паралімпійцы, Ігар Бокій, Карона