Касса зачыненай крамы

Ноч няпэўнасці: як у Мінску чакалі "дэнамінацыю"

11
(абноўлена 12:22 01.07.2016)
Чаканы калапс доўжыўся нядоўга – ужо ў 05:36 аплатныя карткі пачалi працаваць, а раніцай грамадзяне атрымалі першыя новыя грошы.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. Плацёжныя сістэмы былі адключаныя ў Беларусі ў ноч з чацвярга на пятніцу, калі ў рэспубліцы пачалася дэнамінацыя, аднак не ўсе мінчане згадалі пра тое, што пакупкі здзейсніць не атрымаецца, прайшліся па крамах і паспрабавалі зняць грошы ў банкаматах.

Цяперашняя дэнамінацыя ў гісторыі суверэннай Беларусі — трэцяя. Яна стала не толькі самай маштабнай, але і самай складанай праз прымяненне сучасных банкаўскіх тэхналогій.

У чацвер многія банкі зачыніліся раней, чым звычайна, а банкаматы і аплатныя тэрміналы перасталі працаваць.

Банкомат Приорбанка
© Sputnik / Виктор Толочко
Банкамат Прыорбанка

Акрамя таго, раней зачыніліся крамы, якія звычайна працавалі да поўначы.

Объявление на магазине в Минске.
© Sputnik / Виктор Толочко
Аб"ява на краме ў Мінску.

У Мінску знайшліся людзі, якія, нягледзячы на папярэджанні, прыйшлі па пакупкі.

Покупатели ночью у магазина в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Пакупнікі ўначы ў мінскай краме

АЗС у ноч на 1 ліпеня працавалі ў звычайным рэжыме, але грамадзяне, у тым ліку замежныя аўтаперавозчыкі, якія едуць транзітам праз Беларусь, маглі расплаціцца на іх толькі наяўнымi грашыма. Многія АЗС "радавалі" аўтамабілістаў "дзіўнымі" коштамі на бензін ці ўвогуле зачыніліся на час пераналадкі плацёжных сістэм.

Информационное табло на АЗС.
© Sputnik / Виктор Толочко
Інфармацыйнае табло на АЗС.

Пры гэтым Банкаўскі працэсінгавы цэнтр раніцай 1 ліпеня даў справаздачу аб завяршэнні работ па падрыхтоўцы інфармацыйных сістэм для забеспячэння апрацоўкі запытаў па плацежных картках: карты запрацавалі ў 05:36.

А ўжо раніцай 1 ліпеня, калі адчыніліся абменныя пункты ў банках і крамах, грамадзяне Беларусі атрымалі першыя новыя банкноты.

11
Тэги:
дэнамінацыя, Беларусь
Тэмы:
“Дэнамінаваная вавёрка” ці Вітаўт Вялікі: жыццё з BYN (7)
Штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі вырашылі аб'яднацца

Штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі вырашылі аб'яднацца

9
(абноўлена 16:15 16.07.2020)
З гэтых трох прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду толькі Святлана Ціханоўская змагла атрымаць рэгістрацыю як кандыдат у прэзідэнты.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Штабы Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі вырашылі аб'яднаць намаганні перад выбарамі, пра гэта заявілі сёння ў камандзе Бабарыкі.

Цэнтрвыбаркам Беларусі ў аўторак правёў пасяджэнне, на якім зарэгістраваў пецярых кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксандра Лукашэнку, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую, Сяргея Чарэчня і Андрэя Дзмітрыева. Двум прэтэндэнтам - экс-банкіру Віктару Бабарыку і былому кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу - адмовілі.

"Сёння прайшла сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі. Мы аб'яднаем свае намаганні!" - паведамілі ў чацвер прадстаўнікі Бабарыкі.

У штабе агучылі асноўныя прынцыпы перадвыбарнай кампаніі. Сярод іх - заклік ісці на выбары 9 жніўня і галасаваць, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеных, магчымасць права перагляду спраў у незалежных судах.

Таксама прынцыпам кампаніі называюць паўторныя выбары пасля 9 жніўня, інфармаванне выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі і заклікаць удзельнічаць у шэрагу ініцыятыў за сумленныя выбары, а таксама станавіцца назіральнікамі.

Плануюць тры штаба і заклікаць грамадзян выкарыстоўваць у момант галасавання механізмы для фіксацыі голасу і яўкі. Самі механізмы пакуль не названыя.

І штаб Бабарыкі, і штаб Цапкалы маюць намер аспрэчваць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе. Пры гэтым, у абедзвюх камандах заяўлялі пра намер "ісці да канца" і не спыняць актыўнасць у межах кампаніі нават у выпадку канчатковай адмовы ў рэгістрацыі.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

9
Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Сцяг АБСЕ

ПА АБСЕ устрывожаная сітуацыяй з назіральнікамі на выбарах у Беларусі

3
(абноўлена 14:57 16.07.2020)
Беларускія ўлады да гэтага часу не накіравалі адпаведнае афіцыйнае запрашэнне для міжнародных назіральнікаў, каб яны маглі сачыць за ходам прэзідэнцкай кампаніі.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Парламенцкая Асамблея АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях выказала занепакоенасць тым, што Беларусь не накіравала своечасовае запрашэнне для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце арганізацыі.

Напярэдадні начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз запэўніў, што запрашэнні на выбары ў адрас Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўжо накіраваныя.

Акрамя гэтага ў бліжэйшыя дні Нацыянальным сходам будуць накіраваны запрашэнні на адрас парламенцкіх структур, сярод якіх Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АБСЕ і Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы.

"Той факт, што Беларусь да гэтага часу не змагла запрасіць АБСЕ для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня, фактычна перашкодзіла назіранню за ключавымі этапамі выбарчага працэсу, такімі як фарміраванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў", - заявілі ў ПА АБСЕ.

Пры гэтым нагадалі, што ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў адпаведнасці з Капенгагенскім дакументам 1990 года абавязаны садзейнічаць назіранню за выбарамі.

Намеснік старшыні і дакладчык камітэта ПА АБСЕ па правах чалавека Кірыакас Хаджыяні, Міхаэль Лінк і Кары Хенрыкс, у сваю чаргу, выказалі занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што ў Беларусі былі запалоханыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, а актывісты апазіцыі арыштаваныя.

Цікава, што ПА АБСЕ прыняла рашэнне, што з-за пандэміі каронавіруса не будзе пасылаць назіральнікаў на выбары да восені, але "ясна дала зразумець беларускай дэлегацыі, што запрашэнне, тым не менш, будзе дарэчы, у адпаведнасці з абавязацельствамі Беларусі".

На сённяшні дзень Парламенцкая Асамблея АБСЕ не атрымала афіцыйнага запрашэння ад беларускага боку.

3
Тэги:
ПА АБСЕ, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Бізнес-разлікі

Белстат: ВУП за першае паўгоддзе "асеў" на 1,7%

0
(абноўлена 17:07 16.07.2020)
Сярод сфер эканомікі са знакам мінус спрацавалі горназдабыўная і апрацоўчая галіны, а таксама энергетыкі.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. За першае паўгоддзе ВУП Беларусі ўпаў на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) - адзін з асноўных паказчыкаў эканомікі, ён з'яўляецца сумарным коштам поўнага аб'ёму тавараў і паслуг, вырабленых за справаздачны перыяд.

Па ацэнцы Белстата, за першыя шэсць месяцаў 2020 года аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў 66,3 мільярда рублёў. Што складае 98,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 года.
"Індэкс-дэфлятар ВУП у першым паўгоддзі 2020 года па адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 111%", - удакладнілі ў камітэце.

Паводле звестак Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці за першае паўгоддзе ўпаў на 3,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 52,9 мільярда рублёў у бягучых цэнах. Са знакам мінус спрацавалі горназдабыўная і апрацоўчая прамысловасці, сфера забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам.

Менш запатрабаваным у першым паўгоддзі стаў пасажырскі транспарт. Ім па ўсёй краіне скарысталіся 823,2 мільёна чалавек, што ніжэй на 16,3% да адпаведнага перыяду 2019 года.

Таваразварот грамадскага харчавання ўпаў на 21,2%, склаўшы 1,1 мільярда рублёў. Аптовы тавараабарот склаў 45,1 мільярда рублёў, што ніжэй на 8,9% да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 года. Раздробны таваразварот, наадварот, падрос на 2,6% і склаў 25,1 мільярда рублёў.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь