Беларускія салдаты нясуць дамавіны з астанкамі ахвяраў канцлагера Шталаг-352

Астанкі вязняў канцлагера перазахавалі ў Мінску

13
(абноўлена 16:45 01.07.2016)
Іх знайшлі падчас палявых работ на тэрыторыі былога ваеннага гарадка Масюкоўшчына. Мяркуецца, што ўсе, хто знаходзіўся ў брацкай магіле, загінулі ў 1941-1942 гадах.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. Астанкі 147 ахвяр канцлагера "Шталаг-352" перазахавалі ў Мінску, ушанаваўшы іх памяць хвілінай маўчання і салютам.

"Шталаг-352" складаўся з двух частак, адна размяшчалася каля вёскі Масюкоўшчына, другая — на Лагойскім тракце. Лагер функцыянаваў з 1941 года амаль да самага вызвалення Мінска. У лагер звозілі ваеннапалонных з розных участкаў фронту, за гады вайны ў ім загінулі больш за 80 тысяч чалавек.

Астанкі ваеннапалонных былі выяўленыя на тэрыторыі былога ваеннага гарадка Масюкоўшчына падчас палявых работ. Асобы траіх з іх удалося ўсталяваць. Мяркуецца, што ваеннапалонныя загінулі паміж 1941 і 1942 гадамі.

Савецкія воіны былі перазахаваныя з вайсковымі ўшанаваннямі, у апошні шлях іх суправадзілі салдаты роты ганаровай варты і ваенны аркестр. Ахвяр "Шталаг-352" ўшанавалі хвілінай маўчання і салютам.

13
Тэги:
Ваеннаслужачыя, Гісторыя, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945, Беларусь
Стральба ў школе ў Казані

У казанскай школе адблася стральба - некалькі чалавек загінулі

27
(абноўлена 18:08 11.05.2021)
У адной з сярэдніх школ Казані ў аўторак прагрымелі стрэлы, пачуўся выбух, да месца здарэння сцягнуты службы бяспекі і хуткай дапамогі.

МІНСК 11 тра - Sputnik. Стральба адбылася ў будынку школы №175 у горадзе Казані на вуліцы Файзі ў аўторак, паведамляе РІА Навіны.

Усё адбылося падчас урока. Адзін з відавочцаў расказаў у інтэрнэце, што акрамя стрэлаў адбыўся выбух.

Школу ахоўвала вахцёрка, была ўсталяваная трывожная кнопка, паведамляюць улады.

Злачынца затрыманы

Спачатку з'явілася інфармацыя, што адзін са стралкоў затрыманы. Папярэдне паведамлялася аб 17-гадовым падлетку. Некаторыя крыніцы дадавалі, што другі з напаўшых на школу заставаўся ў будынку.

Да месца здарэння былі сцягнуты службы бяспекі і хуткай дапамогі, будынак ачапілі. Ва ўсіх школах Казані былі ўзмоцненыя меры бяспекі.

Як паведаміў рэспубліканскі цэнтр медыцыны катастроф, дванаццаць дзяцей і адзін дарослы шпіталізаваны.

Пазней стала вядома, што напад здзейсніў 19-гадовы студэнт: раніцай ён зайшоў у 175-ю гімназію са зброяй, дазвол на якую атрымаў 28 красавіка, і адкрыў стральбу, ён дзейнічаў адзін.

Што вядома аб тых, хто нападаў

Ільназ Галявіеў учыніў стральбу ў школе, якую скончыў чатыры гады таму. Яму 19 гадоў. Ён дзейнічаў адзін.

Па дадзеных СМІ, ён быў узброены стрэльбай Hatsan Escort, дазвол на якую атрымаў 28 красавіка 2021 года. Зброю нападнік купіў у Йошкар-Але (Рэспубліка Марый Эл).

26 красавіка 2021 года ён быў адлічаны за непаспяховасць з 4-га курсу "ТИСБИ", дзе вучыўся на IT-спецыяліста. Прэс-служба навучальнай установы характарызавала Галявіева як ціхага і неканфліктнага студэнта, які "заўсёды быў ахайным і спакойным, паважліва ставіўся да аднакурснікаў і выкладчыкаў". Такую ж характарыстыку маладому чалавеку далі бацькі яго аднакласніцы.

Бацька маладога чалавека заявіў СМІ, што яго сын не выказваў негатыўных думак і настрояў.

Незадоўга да нападу Галявіеў завёў Telegram-канал, у якім паведаміў пра свае планы. На допыце пасля затрыманьня ён заявіў, што два месяцы таму ўсвядоміў сябе богам, "ненавідзіць усіх, а бомбы навучыўся рабіць у Інтэрнэце".

Колькі чалавек загінулі і пацярпелі

"4 хлопчыка і 3 дзяўчынкі сталі ахвярамі страляніны ў школе ў Казані, 16 чалавек (12 дзяцей і 4 дарослых) у бальніцы", - такі першы афіцыйны каментар з сітуацыі даў кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў.

Пасля стральбы ў казанскай школе ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, заявілі ў МУС РФ.

Як удакладнілі пазней у прэс-службе прэзідэнта Татарстана, пры стральбе ў казанскай школе загінулі 7 дзяцей і настаўніца, пацярпелі 20 чалавек.

"Колькасць загінуўшых у выніку страляніны ў школе ў Казані ўзрасла да дзевяці чалавек", - паведаміў прэзідэнт Татарстана Мініханаў ў пачатку чацвёртага дня.

Пазней у экстраных службах РІА Навіны паведамлялі, што пры стральбе ў школе ў Казані загінулі 11 чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Двое з загінулых школьнікаў разбіліся, выскачыўшы з акна на трэцім паверсе.

6 дзяцей, якія пацярпелі пры стральбе ў казанскай школе, у шпіталі ў вельмі цяжкім стане.

Улады Татарстана абвясцілі 12 траўня днём жалобы.

Пацярпелым акажуць дапамогу

Пуцін заслухаў даклад дырэктара ФСБ Бортнікава па НЗ у казанскай школе, абмеркаваў сітуацыю з прэм'ер-міністрам Мішусціным, віцэ-прэм'ерам Таццянай Голікавай і кіраўніком МНС Яўгенам Зінічавым.

Па выніках прэзідэнт РФ даў шэраг даручэнняў:

  • аказаць усю неабходную меддапамогу дзецям, якія пацярпелі пры стральбе ў казанскай школе, у Казань накіраваны борт МНС з медыкамі і псіхолагамі,
  • главе Росгвардыі Золатаву - з улікам сітуацыі ў Казані прапрацаваць новае палажэнне аб відах зброі, якое могуць выкарыстоўваць грамадзяне,
  • міністру аховы здароўя Міхаілу Мурашка і міністру асветы Сяргею Краўцову - выляцець у Казань.

Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых пры стральбе ў казанскай школе.

27
Тэги:
школа, Казань
Мужчына дэзыфіцыруе лежакі на пляжы ў Грэцыі

Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў

11
(абноўлена 09:14 11.05.2021)
Парасоны будуць размяшчаць на адлегласці не менш за чатыры метры адзін ад аднаго і ўвесь час апрацоўваць антысептыкамі.

МІНСК, 11 тра - Sputnik. Грэцыя зноў адкрыла арганізаваныя пляжы, гэтаму папярэднічала зняцце каронавірусных абмежаванняў і падрыхтоўка да вяртання турыстаў.

Персанал пляжных зон абавязалі размяшчаць парасоны не бліжэй за чатыры метры адзін ад аднаго і перыядычна праводзіць дэзінфекцыю. Акрамя таго, работнікаў, якія абслугоўваюць тэрыторыі адпачынку, рэгулярна будуць правяраць на COVID-19.

Адкрыць межы для адпачываючых Афіны плануюць з 14 траўня. Гэта тычыцца не толькі Еўрасаюза, але і іншых краін, у тым ліку Беларусі.

Грэчаскі прэм'ер-міністр Кірыакас Міцатакіс заявіў, што паўсюднае тэсціраванне, вакцынацыя і знаходжанне людзей на адкрытым паветры ўсяляе ўпэўненасць у тым, што госці будуць у бяспецы.

Абмежаванні зноў пачалі ўводзіць у Грэцыі 14 сакавіка на фоне росту захворвання каронавірусам. З 4 траўня забароны пачалі паступова здымаць: скарацілі каменданцкую гадзіну (з 23:00 да 5:00), працу аднавілі рэстараны і кафэ. Тады мясцовыя ўлады заявілі, што сітуацыя стабілізавалася: штосутачна паказчыкі інфіцыравання фіксаваліся ў межах двух тысяч выпадкаў.

Турызм складае прыкладна пятую частку эканомікі і працоўных месцаў Грэцыі. І яшчэ адно страчанае лета можа прывесці да сумных наступстваў у галіне.

Пакуль Грэцыя застаецца ў спісе краін, па вяртанні з якіх беларусам трэба выконваць 10-дзённы каранцін. Пералік пастаянна абнаўляецца: Міністэрства аховы здароўя можа выключыць пэўныя дзяржавы або вярнуць іх.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
турыст, пляж, Грэцыя