Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: Алімпіяда ўжо даўно выйшла за рамкі спорту

13
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што беларускія спартсмены пакажуць годны вынік у ходзе "самага важнага экзамену чатырохгоддзя".

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Алімпійскія гульні даўно выйшлі за рамкі спартыўных дасягненняў, цяпер выкарыстоўваюцца не спартыўныя метады ціску на атлетаў і цэлыя краіны, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі провадаў беларускіх алімпійцаў на Гульні ў Рыа.

"Для беларускіх атлетаў гэтыя Гульні стануць самым важным экзаменам чатырохгоддзя", — сказаў беларускі лідэр, адзначыўшы пры гэтым, што дзяржава зрабіла ўсё неабходнае для годнага выступу алімпійцаў.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым дадаў, што цана алімпійскага медаля сёння асабліва высокая ў выніку канкурэнтнай барацьбы.

"Часта выкарыстоўваюцца не спартыўныя метады ціску на асобных атлетаў і цэлыя краіны. Ужо не выклікаюць здзіўлення скандалы, гучныя выкрыцці, перагляд вынікаў спаборніцтваў, якія даўно сышлі ў гісторыю", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

Аднак прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што беларускія спартсмены справяцца з каласальным напружаннем і пакажуць годны вынік, адзначыўшы, што ўся краіна будзе перажываць за сваіх суайчыннікаў.

"Мы ўсе чакаем вашых перамог. Наша каманда — гэта арганічны сплаў маладосці і досведу. Для адных гэта першая ў жыцці Алімпіяда, але шмат хто ўжо выступаў на галоўных гульнях чатырохгоддзя", — падкрэсліў Лукашэнка.

Алімпійскія гульні стартуюць 5 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра. Беларускую зборную прадставяць 144 атлеты, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па 25 відах спорту. Першая група беларускіх спартсменаў выправіцца ў Рыа 23 ліпеня.

13
Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Кіраўнік дзяржавы, Алімпійскія гульні-2016, Аляксандр Лукашэнка, Мінск
Тэмы:
У чаканні Алімпіяды (6)
Каментары