Кропельніца

Цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям створаць у Беларусі

26
(абноўлена 15:39 29.07.2016)
Цэнтр паліятыўнай меддапамогі дзецям будзе створаны ў Беларусі.

МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Саўмін прыняў пастанову №592 ад 28 лiпеня 2016 года аб стварэнні гэтай дзяржустановы, паведамілі Sputnik у прэс-службе ўрада. У адпаведнасці з пастановай у рэспубліцы павінна быць створана дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі клінічны цэнтр паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям".

У бліжэйшы час Міністэрства аховы здароўя павінна прыняць меры па рэалізацыі гэтага праекта. Дакумент уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Цэнтр паліятыўнай дапамогі дзецям — сістэма дапамогі цяжка хворым і невылечным дзецям, накіраваная на паляпшэнне якасці іх жыцця. Да гэтага часу цэнтралізаванай дзяржаўнай установы, якая дапамагае ажыццяўляць падобную дапамогу, у краіне не было. Паліятыўную дапамогу невылечна хворым дзецям ажыццяўляе грамадскае аб'яднанне "Беларускі дзіцячы хоспіс".

26
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Савет міністраў РБ, Мінск, Беларусь
Каментары