На прагулцы

Зоаабаронца: сталіцы не хапае пляцовак для выгулу сабак

22
Эксперт упэўненая: калі б падаткі на хатніх жывёл былі накіраваны на стварэнне больш спрыяльных для іх умоў, то многія б перасталі ўхіляцца ад платы сродкаў дзяржаве за наяўнасць улюбёнцаў.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Востры недахоп пляцовак для выгулу сабак існуе ў Мінску і іншых беларускіх гарадах, заявіла ў інтэрв'ю Sputnik кіраўнік грамадскага аб'яднання "Зоошанс" Вольга Карпава.

Зоаабаронцы працягваюць падымаць пытанне аб неабходнасці абавязковага чыпіравання хатніх жывёл. Гэта дапамагло б не толькі праводзіць улік колькасці, напрыклад, сабак, але і сачыць за тым, каб беларусы плацілі падатак на хатніх жывёл.

"Ніхто не хоча плаціць гэтыя грошы, таму што зусім не зразумела, куды гэтыя грошы потым пойдуць. Калі б у заканадаўстве паказвалася, што сродкі накіруюць акурат на выгоды для ўладальнікаў хатніх жывёл, то куды больш плацілі б", — распавяла Sputnik эксперт.

Карпава прывяла прыклад: атрыманыя за кошт гэтага сродкі можна было б накіроўваць на стварэнне і добраўпарадкаванне пляцовак для выгулу сабак, якія цяпер беларусы вымушаны будаваць за свой кошт.

"У нас вельмі мала гэтых пляцовак. Калі ў пачатку двухтысячных у тым жа Мінску іх было дастаткова, то зараз амаль не засталося. Але ж сабакам трэба часам і пабегаць, павесяліцца. Пры гэтым, трэба ствараць і бяспечныя ўмовы. Менавіта для таго неабходныя пляцоўкі для выгулу", — падкрэсліла кіраўнік ГА "Зоошанс".

Свае прапановы зоаабаронцы будуць накіроўваць беларускім заканадаўцам. Чакаецца, што неўзабаве прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпіша закон "Аб абыходжанні з жывёламі", аднак спецыялісты кажуць: шматлікія нюансы яшчэ трэба ўлічыць, каб заканадаўства працавала на карысць і саміх гадаванцаў, і іх уладальнікаў.

22
Тэги:
Законатворчасць, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Каментары