Жніво

Шэсць млн тон ужо намалацілі: у Беларусі завяршаецца ўборачная кампанія

16
(абноўлена 16:10 15.08.2016)
Гаспадаркі краіны сабралі 6 225 700 тон збожжа, па стане на 15 жніўня ўбрана больш за 80% адсоткаў усіх плошчаў.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Беларускія аграрыі пераадолелі мяжу ў 6 мільёнаў тон збожжа. Паводле даных Мінсельгасхарча Беларусі ў лідэрах традыцыйна Мінская вобласць, дзе сабрана 1 мільён 646 тысяч тон збожжа. Усе вобласці, за выключэннем Віцебскай, ужо перасягнулі мільённую мяжу.

Пакуль надвор'е дазваляе, аграрыі працуюць увесь светлавы дзень. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях засталося ўбраць крыху больш за 5% ад усіх плошчаў.

Раней паведамлялася, што не гледзячы на больш нізкую ўраджайнасць, сёлета Беларусь мае намер сабраць больш за 9 мільёнаў тон збожжа і перакрыць леташні ўраджай, які склаў каля 8,5 млн тон. На думку спецыялістаў, харчовая бяспека краіны падмацоўваецца 1,5 мільёнамі тон збожжа.

16
Тэги:
Ураджай, Мінсельгасхарч РБ, Беларусь
Збор подпісаў у Мінску

МУС: сітуацыя напярэдадні выбараў сур'ёзна абвастрылася

3
(абноўлена 09:03 01.06.2020)
Па словах прадстаўніка ведамства, сталі паступаць пагрозы старшыням выбарчых камісій, якія праводзілі выбары ў парламент.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Сітуацыя напярэдадні выбараў у Беларусі абвастраецца, пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у нядзелю.

"Мы канстатуем, што сітуацыя напярэдадні выбараў сур'ёзна напальваецца. Прычым гаворка ідзе не пра нейкія разавыя парушэнні грамадскага парадку або выбарчага заканадаўства. Часта мы бачым спланаваныя падрыхтаваныя акцыі", - сказаў Казакевіч.

Прадстаўнік МУС дадаў, што сталі паступаць пагрозы старшыням выбарчых камісій.

"Больш за тое, у апошні час сталі паступаць пагрозы ў дачыненні да старшыняў выбарчых камісій, якія праводзілі выбары ў парламент. Гэта значыць самі камісіі яшчэ не сфармаваны на сёлетнія выбары, а пагрозы людзям і членам іх сем'яў ужо паступаюць", - сказаў спікер і дадаў, што "МУС мае дастатковую колькасць сіл і сродкаў для таго, каб максімальна эфектыўна нейтралізаваць падобныя пагрозы".

У нядзелю па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты некалькіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. У Мінску быў затрыманы беларускі апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, а напярэдадні падчас пікета ў Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскі. Інцыдэнт адбыўся падчас збору подпісаў на карысць яго жонкі Святланы Ціханоўскай.

Прэзідэнцкія выбары ў краіне прызначаныя на 9 жніўня.

3
Тэги:
Выбары, МУС Беларусі, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Аддалены рэжым працы з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса

Касцевіч распавяла пра вымушаную няпоўную занятасць і прастой

3
(абноўлена 08:58 01.06.2020)
Кіраўнік міністэрства працы і сацыяльнай абароны адзначыла, што ў краіне назіраецца рост страты працоўнага часу.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў красавіку ў 4,3 разы ў параўнанні з мінулым годам, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у нядзелю.

"Калі мы рабілі экспартную ацэнку, мы ацанілі, што ў месяц у сярэднім дзесяць адсоткаў (прадпрыемстваў - Sputnik) будзе знаходзіцца ў рэжыме няпоўнай занятасці альбо прастою. Атрымалі ўжо вынікі красавіка, вядома, мы бачым рост страты працоўнага часу", - сказала кіраўнік ведамства.

Касцевіч патлумачыла, што сітуацыя абумоўлена ростам вымушанай няпоўнай занятасці і прастоем.

"Вымушаная няпоўная занятасці ў красавіку павялічылася ў 4,3 разы ў адносінах да адпаведнага перыяду мінулага года. Калі казаць пра прастой, то ў 3,7 разы колькасць работнікаў, якія знаходзяцца ў прастоі, павялічылася", - дадала міністр.

Касцевіч адзначыла, што тэндэнцыя да росту таксама назіраецца, калі параўноўваць паказчыкі красавіка і сакавіка.

Даплаты бюджэтнікам

У маі беларускі прэзідэнт падпісаў два ўказы аб мерах сацыяльнай абароны работнікаў ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі. Паводле аднаго з іх, наймальнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць субсідыі для даплаты работнікам да мінімальнага заробку. Сёння ён складае 375 рублёў.

Як паведаміла Ірына Касцевіч, на гэтыя мэты будзе выдзелена 180 мільёнаў рублёў. Большая частка гэтых грошай - 135 мільёнаў - пойдуць на аплату субсідый работнікам, тыя, што засталіся 45 мільёнаў - на выплату узносаў у фонд сацыяльнай абароны за гэтых людзей.

3
Тэги:
Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Цыстэрны з нафтай

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

0
(абноўлена 09:51 01.06.2020)
Рост нафтавых катыровак на міжнародных гандлёвых пляцоўках аўтаматычна пацягнуў за сабой рашэнне беларускага ўрада аб павелічэнні збораў.

МІНСК, 27 мая - Sputnik. Беларусь з 1 чэрвеня падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Цяпер згодна з пастановай Саўміна стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 8,3 долара за 1 тону (раней - 6,8 долара).

У сваю чаргу пошліна на прамагонны бензін вырасце з 3,7 долара да 4,5 долара за 1 тону. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты яе значэнне павялічыцца з 2 долараў да 2,4 долара за 1 тону. Аналагічны паказчык будзе прымяняцца ў дачыненні да дызеля, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых маслаў.

У папярэдні раз 1 мая стаўкі вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты на фоне абвалу рынку паніжаліся.

0
Тэги:
Урад Беларусі, Нафта, Беларусь