Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін: рашэнне аб удзеле ў выбарах-2018 прыму пасля парламенцкіх

2
(абноўлена 10:25 06.09.2016)
На пытанне пра будучага прэзідэнта Расіі Пуцін адказаў, што ён павінен быць дастаткова маладым, але сталым.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пакуль не прыняў рашэнне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў РФ у 2018 годзе. Расійскі лідэр у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg, якое апублікавана на афіцыйным сайце Крамля, адзначыў, што рашэнне вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах 2018 ён прыме пасля парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў верасні.

"Цяпер мы стаім перад парламенцкімі выбарамі. Трэба прайсці гэтыя выбары, паглядзець на вынік. І нават пасля гэтага яшчэ наперадзе ў нас будзе амаль два гады. Таму казаць пра гэта (удзел у прэзідэнцкіх выбарах — Sputnik) абсалютна заўчасна", — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што "ў сучасным свеце, які хутка змяняецца, казаць пра гэта проста шкодна". Паводле словаў прэзідэнта РФ, для рэалізацыі пастаўленых планаў і задач неабходна дамагацца паляпшэння ўзроўню жыцця расіян, развіцця эканомікі, абароназдольнасці краіны і сацыяльнай сферы.

"У залежнасці ад вырашэння гэтых задач будзем потым глядзець, як арганізоўваць кампанію прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе і хто павінен прыняць у ёй удзел. Я пакуль нічога для сябе не вырашыў", — сказаў Пуцін.

Аднак, адказваючы на ​​пытанне пра тое, якім ён бачыць будучага прэзідэнта Расіі, Пуцін адзначыў, што расейскі лідэр павінен быць дастаткова маладым, але сталым.

"Зыходжу з таго, што будучы лідэр павінен быць дастаткова маладым чалавекам, але сталым", — сказаў у інтэрв'ю Пуцін. Уладзімір Пуцін абіраўся прэзідэнтам Расіі тройчы — на выбарах у 2000, 2004 і 2012 гадах, а з 2008 па 2012 гады займаў пасаду прэм'ер-міністра.

2
Тэги:
Дзяржаўная палітыка, Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнцкія выбары ў Расіі, Уладзімір Пуцін
Каментары