Развітанне з Ісламам Карымавым у Самаркандзе

Пуцін прыбыў у Самарканд, каб ушанаваць памяць Карымава

13
(абноўлена 13:08 06.09.2016)
Паездка Пуціна ў Самарканд будзе прыватнай, прэзідэнт Расіі прыехаў на гістарычную радзіму Іслама Карымава, каб выказаць спачуванне.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прыбыў у Самарканд, каб ушанаваць памяць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, які пайшоў з жыцця

ва ўзросце 78 гадоў. У краіне абвясцілі трохдзённую жалобу. Прэзідэнт Узбекістана быў пахаваны ў суботу згодна яго волі на гістарычных могілках Шахі-Зінда ў Самаркандзе паводле мусульманскіх традыцый.

Пасля смерці Карымава часова выконваючым абавязкі прэзідэнта рэспублікі, паводле канстытуцыі краіны, стаў старшыня верхняй палаты парламента Нігмаціла Юлдашаў. Пры гэтым урад і парламент Узбекістана распаўсюдзілі паведамленне, што камісію па арганізацыі пахавання Карымава ўзначаліў прэм'ер-міністр краіны Шаўкат Мірзіёеў.

Памочнік расійскага лідэра Юрый Ушакоў заявіў, што паездка Пуціна ў Самарканд будзе прыватнай, "прэзідэнт хацеў бы выказаць спачуванне". Сам Пуцін падкрэсліў, што "абавязкова заедзе для таго, каб пакланіцца".

У суботу ў мясцовай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы сабраліся дэлегацыі 17 краін. Расійскую дэлегацыю на пахаванні Карымава па даручэнні прэзідэнта Расіі ўзначаліў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. У дэлегацыю таксама ўваходзіў кіраўнік апарата ўрада віцэ-прэм'ер Сяргей Прыходзька. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прыезду Пуціна на развітанне з Карымавым перашкодзіў графік.

У Самаркандзе тысячы жыхароў сустрэлі аўтамабіль з целам Карымава і суправадзілі ад аэрапорта да бацькоўскага дома ў старой частцы горада. Тут перад жалобнай цырымоніяй здзейснілі неабходныя нацыянальныя абрады.

13
Тэги:
Смерць публічных людзей, Уладзімір Пуцін, Самарканд
Каментары