Датэрміновае галасаванне

Фотафакт: участкі для датэрміновага галасавання адкрыліся сёння

11
Першыя выбаршчыкі ўжо зафіксаваныя на ўчастках для датэрміновага галасавання на выбарах у палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Участкі для датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адкрыліся ў Беларусі 6 верасня, паведамляе карэспандэнт Sputnik. Датэрміновае галасаванне пачалося сёння і працягнецца да суботы, выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Участок 622 города Минска готовится к открытию
© Sputnik / Виктор Толочко
Участак 622 горада Мінска рыхтуецца да адкрыцця

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, грамадзяне, якія па тых ці іншых прычынах не могуць прыняць удзел у волевыяўленні ў асноўны дзень галасавання (11 верасня — Sputnik), могуць гэта зрабіць загадзя. Прычым жадаючыя прагаласаваць датэрмінова не павінны тлумачыць прычыну такога рашэння.

Падчас датэрміновага галасавання нельга прагаласаваць дома, а таксама на участках, арганізаваных на час выбараў у шпіталях, санаторыях, дамах адпачынку і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах.

11
Тэги:
Парламенцкія выбары, Нацыянальныя выбары, Мінск
Тэмы:
Парламенцкія выбары-2016 (7)
Каментары