Лукашэнка галасуе

Лукашэнка прыйдзе на выбары разам з малодшым сынам Мікалаем

18
(абноўлена 14:02 06.09.2016)
Прэзідэнт лічыць, што Беларусь не павінна баяцца нізкай ацэнкі выбараў з боку Захаду з-за высокага адсотка датэрміновага галасавання.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў дзень выбараў 11 верасня прыйсці на выбарчы ўчастак для галасавання разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. Кіраўнік дзяржавы традыцыйна галасуе на выбарчым участку №1, які размешчаны ва Універсітэце фізкультуры ў Мінску.

У аўторак кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай, якая расказала прэзідэнту пра тое, што многія журналісты збіраюцца асвятляць яго ўдзел у выбарах.

"Усе заперажывалі, дзе прапаў малодшы сын. Я ж чытаю ў тым ліку ўсякі бруд. Я абавязкова з малодшым сынам прыйду, як звычайна. І дзеці прагаласуюць", — сказаў на гэта Лукашэнка. Яго словы прыводзіць БелТА.

Лукашэнка заўважыў, што не варта баяцца нізкай ацэнкі, якую, магчыма, дасць Захад парламенцкім выбарам з-за высокага адсотка датэрміновага галасавання.

"Я думаю, нам гэтага баяцца не трэба. Вельмі сур'ёзныя сродкі масавай інфармацыі прааналізавалі іншыя краіны — там ніхто не напружваецца з гэтай нагоды", — сказаў ён.

Прэзідэнт таксама выказаў здагадку, што, магчыма, у сувязі з займаемай пасадай, яму варта было б прагаласаваць датэрмінова, але рабіць ён гэтага не будзе.

"Але я так падумаў, што калі датэрмінова прагаласую, перавернецца свет, у крайнім выпадку, у Беларусі гэта месца расчыніцца, будзе велізарная бездань. І я ўжо адкідаю ўсе пытанні — збіраюся прагаласаваць у нядзелю, як звычайна. Таму не трэба напружвацца — датэрмінова ці не датэрмінова. Галоўнае, каб чалавек прагаласаваў", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка папярэдзіў Ярмошыну аб тым, што пры арганізацыі выбараў, у тым ліку на месцах, "не павінна быць нічога штучнага". "Каб мы не гналі людзей на выбары, каб мы годна іх правялі, каб гэта сапраўды было свята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народа", — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму б хацелася, каб на выбары прыйшло шмат народу. У той жа час ён перакананы, што кожны мае права сам вызначыць для сябе, у які дзень варта наведаць выбарчы ўчастак.

"Надвор'е на гэтым тыдні будзе выдатнае, людзі будуць сядзець на лецішчах, на беразе возера, будуць займацца сваімі пытаннямі, і кожны будзе абіраць момант, калі яму лепш прагаласаваць", — дадаў ён.

18
Тэги:
Бацькі і дзеці, Дзеці, Нацыянальныя выбары, Аляксандр Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары-2016 (7)
Сцяг ЗША

ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі

31
(абноўлена 18:52 21.06.2021)
Сёння быў прыняты чацвёрты пакет санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, у "чорным спісе" - 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі.

МІНСК, 21 чэр – Sputnik. ЗША, Вялікабрытанія і Канада ў панядзелак абнавілі "чорныя спісы" у дачыненні да Беларусі. Раней у гэты ж дзень уступілі ў сілу новыя санкцыі ЕС.

ЗША: 5 юрыдычных і 16 фізічных асоб

Як паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША, у спіс увайшлі такія юрыдычныя асобы, як ГУБАЗіК МУС, КДБ, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, унутраныя войскі МУС, УУС Брэстаблвыканкама.

З фізічных асоб пад новыя санкцыі ЗША трапілі 16 чалавек, у тым ліку прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант, спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава. Таксама санкцыі закранулі камандзіра спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Сяргея Зубкова, начальніка міліцыі Мінска Міхаіла Грыба, камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпянкова, генпракурора Беларусі Андрэя Шведа і старшыню КДБ Івана Церцеля.

Канада: 17 фізічных асоб і 5 арганізацый

Таксама санкцыйныя спісы ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб пашырылі сёння Канада і Вялікабрытанія.

Адзначым, у абмежавальным спісе Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.

Вялікабрытанія: 11 чалавек і 2 юрыдычныя асобы

У спісе Вялікабрытаніі - 11 фізічных асоб і 2 арганізацыі. У забаронным пераліку на ўезд лічацца камандуючы ВПС Беларусі Ігар Голуб, а таксама кіраўнік Мінтранса рэспублікі Аляксей Аўраменка. Спіс юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежавальныя меры, папоўнілі Беларуская нафтавая кампанія і "Белаэранавігацыя".

Сумесная заява

ЕС, Канада, Вялікабрытанія і ЗША суправадзілі новыя абмежаванні супраць Беларусі заклікам аб цесным супрацоўніцтве ў рамках расследавання інцыдэнту з RyanAir.

"Мы адзіныя ў закліку да рэжыму Лукашэнкі цалкам супрацоўнічаць з міжнароднымі расследаваннямі падзей 23 траўня, неадкладна адпусціць усіх палітычных зняволеных, рэалізаваць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Маскоўскага механізма АБСЕ, а таксама пачаць усёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пад эгідай АБСЕ", - гаворыцца ў сумеснай заяве.

Санкцыі ЗША супраць Беларусі

Нагадаем, з 3 чэрвеня Злучаныя Штаты аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

У спіс трапілі "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк шкловалакно".

Гэта далёка не першыя санкцыі, якія ўводзілі ў дачыненні да Беларусі. Іх прымалі паэтапна з 2007 года, але ў 2015 годзе выпусцілі ліцэнзію аб часовым вывадзе дзевяці прадпрыемстваў з-пад санкцый. Затым гэтае рашэнне рэгулярна прадаўжалася на фоне паляпшэння адносін Беларусі з заходнімі краінамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года Вашынгтон папярэдзіў пра заканчэнне ліцэнзіі 26 красавіка і пра тое, што яна не будзе падоўжана "у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі".

Мінфін ЗША абвясціў, што гэтая ліцэнзія дапускае неабходны час для згортвання ўсіх сувязей з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і будзе дзейнічаць да 3 чэрвеня

Чытайце таксама:

31
Тэги:
рэспубліка, Беларусь, санкцыі, ЕС, Канада, Вялікабрытанія, ЗША
Суайчыннікі ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці

Расійскія суайчыннікі ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці

12
(абноўлена 17:47 21.06.2021)
Міжнародны форум з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіць на беларускай тэрыторыі.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі міжнароднага мерапрыемства прыехалі ў Брэст на мемарыяльныя акцыі, якія праходзяць там у гэтыя дні.

Пасля экскурсіі па музейным комплексе Брэсцкай крэпасці расійскія суайчыннікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў хвілінай маўчання.

Чарговы форум расійскіх суайчыннікаў у гэтым годзе прысвечаны пытанням захавання гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і супрацьдзеянню фальсіфікацый.

Сёння ноччу расійскія суайчыннікі таксама прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці, а таксама стануць сведкамі рэканструкцыі першых гадзін абароны цвярдыні.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, кветкі, суайчыннік
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі