Булынак БДУ

БДУ істотна палепшыў пазіцыю ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету

29
Акрамя галоўнай ВНУ краіны, у рэйтынг трапіў і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сур'ёзна ўмацаваў свае пазіцыі ў спісе лепшых ВНУ свету World University Ranking 2016, які складае брытанская кансалтынгавая кампанія Quacquarelli Symonds.

У папярэднім рэйтынгу БДУ знаходзіўся ў групе 400+ месцаў, а БНТУ — у катэгорыі 700+. Узначальваюць рэйтынг лепшых ВНУ свету ўжо шмат гадоў запар Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі ўніверсітэт і Гарвард.

Па выніках даследавання бягучага года, Белдзяржуніверсітэт значна падняўся ў рэйтынгу — амаль на сто пунктаў. Зараз БДУ знаходзіцца на 354 радку агульнага спісу і ўсяго на чатыры пазіцыі адстае ад прэстыжнага Маскоўскага інстытута міжнародных адносін.

Галоўны універсітэт рэспублікі таксама абышоў усе польскія, украінскія, латвійскія і літоўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сярод ВНУ постсавецкай прасторы вышэй за ўсё размешчаны МДУ імя М. В. Ламаносава — на 108-м месцы.

Усяго ў рэйтынг трапілі восем ВНУ Расіі. Поўны рэйтынг універсітэтаў размешчаны на сайце Quacquarelli Symonds, а спіс з 200 лепшых ВНУ свету — у інфаграфіцы Sputnik.

У рэйтынгу QS лепшыя навучальныя ўстановы свету вызначаны на аснове шасці крытэраў: аўтарытэтнасці ў галіне навуковых даследаванняў, суадносін прафесарска-выкладчыцкага складу да ліку студэнтаў, рэпутацыі ВНУ сярод працадаўцаў, індэкса цытуемасці навуковых публікацый, долі замежных студэнтаў і долі замежных выкладчыкаў.

29
Тэги:
Вышэйшая адукацыя, БДУ, Беларусь
Каментары