ЦВК: у першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 4% выбаршчыкаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне на ўчастку ў Мінску
Датэрміновае галасаванне на ўчастку ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лідэрах сярод рэгіёнаў рэспублікі па яўцы на выбарчыя ўчасткі – Віцебская вобласць.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Амаль 4% выбаршчыкаў прагаласавалі ў Беларусі 6 верасня, у першы дзень датэрміновага галасавання, паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Датэрміновае галасаванне - Sputnik Беларусь
Фотафакт: участкі для датэрміновага галасавання адкрыліся сёння

"6 верасня прагаласавала 3,92 працэнта выбаршчыкаў, лідзіруе па колькасці прагаласаваўшых у першы дзень датэрміновага галасавання Віцебская вобласць, дзе прагаласавала 5 працэнтаў", —паведамілі Sputnik у сераду ў ЦВК.

Самая нізкая выбарчая актыўнасць 6 верасня была ў Брэсцкай вобласці, дзе на выбарчыя ўчасткі прыйшлі менш за 3% выбаршчыкаў рэгіёну.

Паводле дадзеных ЦВК, у Мінску датэрмінова прагаласавалі 4,18% выбаршчыкаў, у Гродзенскай вобласці — 3,8, у Мінскай — 3,7, у Магілёўскай — 4,1.

Самымі актыўнымі выбаршчыкамі ў першы дзень датэрміновага галасавання былі грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за мяжой.

"За межамі Беларусі прагаласавала 5% грамадзян, надзеленых правам выбарчага голасу", — адзначылі ў ЦВК, удакладніўшы, што за мяжой жывуць больш за 4,5 тысячы грамадзян краіны, якія ўключаны ў спісы для галасавання.

Агульная колькасць выбаршчыкаў у гэтую парламенцкую кампанію складае больш за 6,9 мільёна чалавек, больш за ўсё тых, хто галасуе, у Мінску — амаль 1,3 мільёна, а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці — каля 875 тысяч.

Стужка навiн
0