Аркада стадыёна Дынама

Адкрыццё Еўрапейскіх гульняў-2019 пройдзе на стадыёне "Дынама"

2
Урачыстая цырымонія адкрыцця Еўрагульняў-2019 адбудзецца на стадыёне "Дынама", які здадуць у эксплуатацыю ў 2017 годзе.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Галоўная задача сталічных уладаў напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, якія Мінск будзе прымаць у 2019 годзе, — завяршыць рэканструкцыю сталічнага лёгкаатлетычнага стадыёна "Дынама", заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Рашэнне аб правядзенні другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Беларусі ў кастрычніку прыняла генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх гульняў (ЕАК).

"Галоўная задача — у горадзе пабудаваць лёгкаатлетычны стадыён "Дынама", на якім будзе праходзіць адкрыццё Еўрапейскіх гульняў. І да канца 2017 года ён будзе ўведзены. Гэта аб'ект нумар адзін", — сказаў Шорац.

Яшчэ адзін спартыўны аб'ект, які будзе задзейнічаны ў час гульняў, — Цэнтр мастацкай гімнастыкі — плануецца ўвесці ў строй да сярэдзіны 2018 года.

"Гэта будзе сапраўды ўпрыгожванне і падарунак нашым гімнасткам для заняткаў спортам. Астатнія аб'екты ў нас ёсць", — падкрэсліў Шорац.

Ён таксама распавёў, што падчас гульняў у Мінску будуць арганізаваны зоны гасціннасці, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ва ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

"Запланавана уладкаваць зоны гасціннасці, толькі іх будзе ў некалькі разоў больш. Калі падчас Чэмпіянату свету па хакеі гэта было дзве пляцоўкі і каля пяці тысяч удзельнікаў, то зараз мы чакаем у некалькі разоў больш удзельнікаў і гасцей", — заўважыў кіраўнік сталічнай мэрыі.

2
Тэги:
Еўрапейскія гульні, Мінгарвыканкам, Андрэй Шорац, Мінск
Каментары