Супрацоўник ДАІ

ДАІ на выходных у Мінскай вобласці будзе лавіць п'яных кіроўцаў

7
(абноўлена 09:13 22.12.2016)
Каля кафэ і сельскіх клубаў будуць дзяжурыць узмоцненыя нарады міліцыі, а на дарогі выедуць перасоўныя наркалагічныя пункты.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя з 23 па 26 снежня правядзе ў Мінскай вобласць спецакцыі, падчас якіх будзе актыўна лавіць нецвярозых кіроўцаў, паведамілі Sputnik ва УУС Мінаблвыканкама.

"Для актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 23 па 26 снежня 2016 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю "Цвярозы кіроўца", — сказалі ў ДАІ.

Там таксама паведамілі, што ў гэтыя дні на дарогах будуць дзяжурыць рэйдавыя групы, у якія ўвойдуць супрацоўнікі ДАІ і іншых службаў міліцыі.

Нарады будуць дзяжурыць каля аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў — кафэ, дыскатэк і сельскіх клубаў.

Акрамя таго, падчас акцыі на дарогі Мінскай вобласці выедуць перасоўныя наркалагічныя пункты.

7
Тэги:
УДАІ УУС Мінаблвыканкама, Мінская вобласць

Галоўнае