Кэры Фішэр

Памерла актрыса Кэры Фішэр - прынцэса Лея з "Зорных войнаў"

7
Нядаўна ў 60-гадовай актрысы здарыўся сардэчны прыступ падчас пералёту з Лондана ў Лос-Анджэлес.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Галівудская актрыса Кэры Фішэр, якая вядомая па ролі прынцэсы Леі ў сазе "Зорныя войны", памерла на 61-м годзе жыцця, паведаміла выданне Hollywood Reporter.

Раней паведамлялася, што Кэры Фішэр была шпіталізавана ў Лос-Анджэлесе пасля сардэчнага прыступу. Яе ў шпіталі падключылі да апарата штучнага дыхання.

У 60-гадовай актрысы здарыўся сардэчны прыступ падчас пералёту з Лондана ў Лос-Анджэлес. Яна была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя ў крытычным стане, як толькі самалёт прызямліўся ў аэрапорце.

​Пазней брат актрысы Тод Фішэр паведаміў, што яго сястра "выйшла з крытычнага стану" і яе стан стабілізаваўся.

 

7
Тэги:
Кэры Фішэр
Каментары