Дарожны рух

Цэнтр Мінска зноў стаіць у заторах

7
Увесь пераднавагодні тыдзень у цэнтры сталіцы захоўваецца складанае становішча на дарогах з-за вялікай колькасці машын.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Рух у цэнтры Мінска значна абцяжараны, адпаведныя дадзеныя размешчаны праектам "Яндэкс.Пробкі".

Па стане на 15:00 серады, у Мінску ўтварыліся пробкі на чатыры балы па метрыцы сэрвісу.

Рух на вуліцы Раманаўская слабада — усяго толькі тры кіламетры ў гадзіну, аналагічная сітуацыя склалася на праспекце Пераможцаў недалёка ад станцыі метро "Няміга". Абцяжараны рух на ўчастках праспекта Пераможцаў, вуліцах Леніна, Янкі Купалы, Сурганава і на іншых магістралях Мінска.

Складанае становішча на дарогах сталіцы захоўваецца ўвесь перадсвяточны тыдзень. Шмат у каго перад Новым годам ёсць дадатковыя выхадныя або скарочаныя працоўныя дні, некаторыя імкнуцца загадзя закупіць прадукты для свята і падарункі.

Самыя моцныя пробкі з'яўляюцца ў Мінску ўвечары: рух у цэнтры сталіцы практычна стаіць у перыяд паміж 17:00 і 19:00.

7
Тэги:
аўто, пробкі, Мінск
Каментары