Сустракаем 2017-ы

2017: юбілейныя даты Беларусі ў галіне культуры

516
(абноўлена 14:12 02.01.2017)
Сёлета Беларусь будзе святкаваць 915 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай і 135 - Янкі Купалы і Якуба Коласа.

МІНСК, 2 сту — Sputnik. У наступіўшым годзе юбілеі будуць адзначаць многія прадпрыемствы і ўстановы Беларусі. І тлумачыцца гэта вельмі проста — менавіта ў год Кастрычніцкай рэвалюцыі ці да яе знамянальных дат уводзіліся новыя аб'екты. Сёння Sputnik пазнаёміць вас з самымі знакавымі ў галіне культуры.

950 гадоў з часу першага ўпамінання горада Мінска ў "Аповесці мінулых гадоў" (1067).

915 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай, асветніцы перыяду Кіеўскай Русі і ігуменні манастыра Святога Спаса ў Полацку, першай жанчыны, якую царква кананізавала (1102, альбо не пазней 1104-1173).

915 гадоў з часу заснавання горада Барысава (1102, паводле іншых звестак 1032).

495 гадоў з дня нараджэння Івана Мялешкі, дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка (каля 1522-1622).

490 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васіля Астрожскага, палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ (1527-1608).

445 гадоў з дня нараджэння Мялеція Сматрыцкага, беларускага і ўкраінскага грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста, мысліцеля, вучонага (1572-1633).

135 гадоў з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

95 гадоў з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.

95 гадоў з пачатку выдання часопіса "Полымя" (1922.)

85 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (1932).

85 гадоў з пачатку выдання газеты "Літаратура і мастацтва" (1932).

85 гадоў з часу стварэння Беларускай акадэміі музыкі (1932).

65 гадоў з дня адкрыцця Слуцкага краязнаўчага музея (1952.)

45 гадоў з часу заснавання Коласаўскага заказніка (1972).

516
Тэги:
падзеі і даты, Беларусь
Каментары