Балетмайстар Юрый Грыгаровіч

Лукашэнка павіншаваў харэографа Грыгаровіча з 90-годдзем

5
Прэзідэнт выказаў надзею, што дзейнасць харэографа і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР, харэографа Юрыя Грыгаровіча з 90-гадовым юбілеем, паведаміла ў панядзелак прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Ваш шматгадовы творчы шлях з'яўляецца яркім прыкладам адданага служэння мастацтву. Вы заваявалі аўтарытэт і пашану сярод прафесіяналаў і атрымалі шырокае прызнанне гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", — адзначыў беларускі лідэр у сваім віншаванні.

Лукашэнка таксама дадаў, што пастаноўкі Грыгаровіча адрозніваюцца непаўторнай аўтарскай харэаграфіяй, багаццем мастацкіх рашэнняў і жвавасцю вобразаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў і той факт, што харэограф дзеліцца сваім майстэрствам з маладым пакаленнем.

"Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязяў паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Грыгаровіч ўпершыню дэбютаваў на сцэне Кіраўскага (цяпер Марыінскага) тэатра ў якасці харэографа з пастаноўкай балета "Каменная кветка" Сяргея Пракоф'ева, за ім рушыла ўслед "Легенда пра каханне" Арыфа Мелікава. З 1964-1995 гады Грыгаровіч быў галоўным балетмайстрам Вялікага тэатра, а з 1995 года па цяперашні час з'яўляецца яго харэографам.

5
Тэги:
тэатр, Юрый Грыгаровіч
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

20
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш

Генеральны сакратар ААН лічыць, што чалавецтва праваліла экзамен па барацьбе з COVID-19

12
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Антоніу Гутэрыш прапанаваў праграму з шасці асноўных пунктаў па пераадоленню наступстваў пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш лічыць, што чалавецтва пакуль праваліла экзамен па барацьбе з COVID-19, і заклікае людзей да глабальнай кансалідацыі, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Па словах Антоніу Гутэрыша, тры чвэрці ўсіх прышчэпак зроблены ў дзесяці краінах свету, пры гэтым каронавірус працягвае распаўсюджвацца і мутаваць.

"Па некаторых ацэнках, няроўнасць ў доступе да вакцын і непатрэбнае назапашванне гэтых прэпаратаў абыйдзецца чалавецтву ў 9 трыльёнаў долараў", - падкрэсліў Гутэрыш.

На яго думку, нежаданне праявіць салідарнасць прыводзіць да таго, што ў адных краінах вылучаюць трыльёны, а іншыя дзяржавы ў гэты ж час тонуць у даўгах.

Гутэрыш папярэдзіў, што, калі сітуацыя не зменіцца, мэты ўстойлівага развіцця могуць апынуцца "цалкам недасягальнымі" для шэрагу краін.

Праграма дзеянняў

Антоніу Гутэрыш прапанаваў праграму дзеянняў, накіраваную на пераадоленне наступстваў пандэміі COVID-19.

Праграма складаецца з шасці пунктаў.

Першы і галоўны з іх - вакцынацыя, якая павінна быць даступнай кожнаму. Для гэтага неабходна забяспечыць паступленне сродкаў у фонд COVAX - праграму міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Другі пункт - льготнае фінансаванне краінам, якія маюць вострую патрэбу ў такой падтрымцы.

Трэці - справядлівае размеркаванне сродкаў. Антоніу Гутэрыш заклікаў урады ўвесці так званы "падатак салідарнасці" для тых, хто ўзбагаціўся на пандэміі.

Чацвёрты - рашэнне праблем, звязаных з даўгавым крызісам. Генеральны сакратар лічыць, што найбольш уразлівыя з фінансавага пункту гледжання краіны трэба надзяліць адмысловымі правамі запазычання. Важна таксама даць ім адтэрміноўку па пазыковых абавязацельствах і іншыя льготы, якія дазволяць дапамагчы пазбегнуць дэфолту.

Пяты пункт - інвесціраванне ў чалавечы капітал. Важна выдзяляць сродкі на адукацыю, стварэнне працоўных месцаў, сацыяльную абарону і ахову здароўя.

Шосты пункт праграмы - аднаўленне эканомікі пасля крызісу з улікам прынцыпаў экалагічнай бяспекі.

Трагічныя лічбы

Генеральны сакратар ААН прывёў лічбы, якія сведчаць аб маштабных наступствах пандэміі: 3 млн памерлых, 255 млн страчаных працоўных месцаў, 120 млн людзей, якія апынуліся за рысай беднасці, 170 млн дзяцей пазбаўлены магчымасці вучыцца.

"Але ж крызіс далёкі ад свайго завяршэння, - папярэдзіў Антоніу Гутэрыш. - Хуткасць распаўсюджвання інфекцыі толькі нарастае".

Кіраўнік ААН перакананы, што цяпер вельмі важна прадэманстраваць адзінства і глабальную салідарнасць.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
каронавірус, пандэмія, наступствы, COVID-19, Барацьба, Экзамены, Чалавецтва, ААН
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 19 красавіка

Які сёння дзень: 19 красавіка 2021 года

0
(абноўлена 19:43 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 256 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 красавіка

  • У 1563 годзе Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу "Апостал".

Хто нарадзіўся 19 красавіка

  • 1881 год: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.
  • 1908 год: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік.
  • 1926 год: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык і грамадскі дзеяч Васіль Тацішчаў і амерыканскі акцёр Джэймс Франка.

19 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Яўціхія і Ерыміі, імя якога якога ў народзе спрасцілася да Ярома. Яўціхія жа называлі Ціхі і сачылі ў гэты дзень за ветрам.

Калі 19 красавіка дзень ціхі і бязветраны, будзе добры ўраджай. Калі ж дзьме моцны вецер, ён і на прыканцы лета будзе дзьмуць, страсе ўсё калоссе.

Звычайна да гэтага дня ўжо пачыналі квітнець яблыні, і гэта лічылася добрай прыкметай – лета будзе цёплым і прыйдзе рана.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей