МІНСК, 14 сту — Sputnik. Пра ролю і важнасць для нацыянальнай навукі публікацый выданняў на замежных мовах спецыяльна для Sputnik расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
— Якія грунтоўныя гістарычныя выданні плануюцца ў гэтым годзе акрамя гістарычнага атласа Беларусі?
— На 2017 год запланавана выданне трохтомнай "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці" спецыяльна на русскай мове. Гісторыя будзе выкладзена ад самых вытокаў і да сучаснасці. Кніга будзе ўтрымліваць нашую канцэпцыю таго, што дзяржаўнасць — гэта здольнасць этнаса да працяглага самастойнага існавання і развіцця, здольнасць яго эліты забяспечыць гэта. Дзяржаўнасць таксама — своеасаблівы патэнцыял народу, які назапашваецца напрацягу ўсёй гісторыі, і калі складваюцца неабходныя ўмовы, гэты патэнцыял рэалізуецца ў выглядзе ўласнай дзяржавы. У дадзеным выданні будзе распавядацца пра гістарычныя і нацыянальныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
— Чаму менавіта руская мова?
— Стаўка на рускую мову ў выданні робіцца свядома, каб зрабіць большы ахват аўдыторыі, як у навуковым, так і аматарскім асяроддзі. Замежныя калегі змогуць прачытаць і азнаёміцца з нашымі новымі навуковымі распрацоўкамі.
У свой час мы спецыяльна падрыхтавалі на рускай мове навукова-папулярнае выданне "Беларусь — старонкі гісторыі", якое прадстаўляе гісторыю нашай краіны ад старажытнасці да сучаснасці.
— Ці ёсць зацікаўленасць да беларускай навуковай думкі далёка за межамі нашай краіны?
— Нашыя кітайскія калегі былі вельмі зацікаўленыя кнігай "Беларусь — старонкі гісторыі". Яны хацелі атрымаць выданне, якое адлюстроўвае навукова абгрунтаваны беларускі погляд на гісторыю Беларусі. У выніку ў 2016 годзе яна была выдадзена ў Кітае на кітайскай мове, што было зроблена ўпершыню ў гісторыі беларускай гістарычнай навукі. Пад час візіту ў верасні мінулага году ў Кітай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выдання. Кітайскія калегі былі вельмі задаволеныя кнігай, бо яна дае навуковаабгрунтаванае ўяўленне аб Беларусі як аб краіне з багатай і ўнікальнай гісторыяй.
У хуткім часе гэтая кніга будзе выдадзена і на англійскай мове. Вопыт супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі падказвае, што гэта неабходна зрабіць.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.
"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.
Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.
Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.
Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.
Чытайце таксама:
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Перадачу магілёўскага кафедральнага касцёла вернікам у бязвыплатнае карыстанне абмеркавалі на сустрэчы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, паведамілі ў аблвыканкаме.
Гэта адна з першых сустрэч біскупа Велікасельца з беларускімі чыноўнікамі ў новым статусе. Як раней паведамлялася, пантыфік 3 студзеня прыняў адстаўку арцыбіскупа Мінскага Тадэвуша Кандрусевіча і прызначыў генеральнага вікарыя Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў траўні 2020 года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Рымскі дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя два гады.
"Падчас сустрэчы дэталёва абмяркоўвалася тэма статусу магілёўскага кафедральнага касцёла ў кантэксце перадачы яго прыхаджанам ў бязвыплатнае карыстанне", - паведамілі Sputnik у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце.
Там таксама адзначылі, што губернатар Заяц і біскуп Велікаселец сярод іншых абмеркавалі пытанне далейшага лёсу прыбудовы да касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
На сустрэчы Заяц падкрэсліў, што ў рэгіёне няма рознагалоссяў на міжрэлігійнай глебе. Бакі таксама адзначылі, што асноўная місія канфесій і ўлады - "гэта служэнне народу".
Пасля сустрэчы з губернатарам Казімір Велікаселец пагутарыў з прэсай, на якой заявіў, што працуе ў Беларусі даўно і заўсёды знаходзіў агульную мову з выканаўчай уладай.
Сабор Успення Дзевы Марыі, кафедральны касцёл у Магілёве з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738-1752 гадах. Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1956 годзе сабор быў зачынены, у ім размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У пачатку 1990-х гадоў будынак сабора быў вернуты вернікам, рэстаўрацыя ішла аж да 1994 года.
Чытайце таксама: