Гродна

Конкурс праектаў помніка Давыду Гарадзенскаму стартаваў у Гродна

34
(абноўлена 09:37 02.02.2017)
Аўтарскі ганарар за перамогу ў конкурсе складае 1000 беларускіх рублёў.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. У Гродна стартаваў конкурс на эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму — вайсковаму дзеячу ВКЛ, старасту гарадзенскаму, кашталяну гарадзенскага замку.

Згодна з умовамі конкурса, помнік павінен адлюстроўваць выразны вобраз ваяра і абаронцы дзяржавы і выкарыстоўваць гарадскую сімволіку. Месцам устаноўкі будучай скульптуры абрана скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна да 29 сакавіка 2017 года прадставіць ва ўпраўленне архітектуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама конкурсныя матэр'ялы. Яны павінны ўтрымліваць: мадэль помніка ў мяккім матэр'яле, генплан з прывязкай да мясцовасці, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка, тлумачальную запіску з абаснаваннем арыентыровачнага кошту.

Прафесіянальная камісія на паседжанні разгледзіць пададзеныя праекты і абярэ пераможцу. Вынікі будуцб абвешчаны не пазней чам за 5 дзён пасля зацвярджэння пратакола яе паседжання.

Арганізатарамі конкурса выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы.

34
Тэги:
помнік, конкурс, Гісторыя, Давыд Гарадзенскі, Гродна, Беларусь
Лагатып СААЗ

У Расіі адрэагавалі на разрыў стасункаў ЗША з СААЗ

17
(абноўлена 09:55 30.05.2020)
Наступствы пандэміі, упэўненая Марыя Захарава, не дазваляюць ЗША казаць пра лідарства ў сусветнай ахове здароўя.

МІНСК, 30 мая - Sputnik. ЗША наносяць удар па міжнародных асновах узаемадзеяння ў ахове здароўя, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы разрыў адносін Вашынгтона з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

У пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна спыняе адносіны з СААЗ, паколькі арганізацыя "адмовілася праводзіць патрабаваныя рэформы". Амерыканскі лідар падкрэсліў, што грошы, якія вылучаліся на фінансаванне арганізацыі, Вашынгтон перанакіруе ўсяму "свету на тэрміновыя патрэбы аховы здароўя".

"У той момант, калі свет патрабуе кансалідацыі намаганняў у барацьбе з пандэміяй, Вашынгтон наносіць удар па міжнародна-прававых асновах ўзаемадзеяння ў сферы аховы здароўя", - сказала Захарава.

"Што могуць ЗША прапанаваць свету наўзамен?" - задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Паводле яе слоў, "сумная карціна, што адкрылася ў амерыканскай сістэме аховы здароўя ў перыяд пандэміі, не пакідае шанцу Вашынгтону казаць пра лідарства ў гэтай сферы".

У Саўфедзе РФ таксама адрэагавалі на разрыў стасункаў ЗША з СААЗ. Так, кіраўнік міжнароднага камітэта Канстанцін Касачоў лічыць, што ў вырашэнні Трампа няма разумення рызык і ўсведамлення адказнасці.

"Калі глабальнае лідарства - гэта разбурэнне адных глабальных інстытутаў і спроба нахрапам захапіць тыя, што засталіся ... гэта не глабальнае лідарства. Гэта параксізм. Гэта грымаса. І гэта пагроза. Але гэта ніяк не лідарства", - напісаў Касачоў ў Facebook.

17
Тэги:
Расія, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), ЗША
Механічны цэх па вытворчасці валаў і шасцерняў для трактароў Беларус на Мінскім трактарным заводзе

Лукашэнка распавёў, чаму яго вучыла мама

11
(абноўлена 15:48 29.05.2020)
Прэзідэнт падчас размовы з рабочымі Мінскага трактарнага завода ў чарговы раз патлумачыў, чаму ён супраць прыватызацыі буйных дзяржпрадпрыемстваў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі не верыць у эфектыўнасць формулы "прадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на эканамічныя рэформы", пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода.

"Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год Прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

На думку прэзідэнта, ёсць небяспека, што атрыманыя грошы могуць асесці ў кішэнях рэфарматараў. Лукашэнка падкрэсліў, што павальная прыватызацыя - не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці - але за адэкватныя грошы.

"Спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства", - адзначыў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, ён з дзяцінства засвоіў два важных урока - павінна быць справядлівасць і распараджацца чужым нельга.

"Я часта ўспамінаю сваю маму, якая мяне з дзяцінства вучыла. Я ўжо прэзідэнтам стаў, а яна мяне ўсё вучыць. Яна мне заўсёды з дзяцінства казала: не чапай чужога. Гэта закон маім жыцці: усё павінна быць справядліва і чужога чапаць нельга", - сказаў Лукашэнка.

Цяперашнія дзяржпрадпрыемствах у большасці сваёй ствараліся калектывамі людзей, папярэднімі пакаленнямі. Таму, прызнаўся прэзідэнт, ён і не гатовы проста так распрадаваць дзяржаўную ўласнасць.

11
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Прэпараты ў кабінеце навукова-даследчай лабараторыі

У Расіі распрацоўваюць кроплі, якія даюць імунітэт супраць каронавіруса

0
(абноўлена 15:38 30.05.2020)
У Новасібірскам навуковым цэнтры "Вектар" працягваюцца клінічныя даследаванні вакцын ад каронавіруса. Што гэта за прэпараты і калі нарэшце завяршыцца іх распрацоўка?

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Як у Расіі праводзяцца выпрабаванні вакцын супраць COVID-19 і калі іх плануюць завяршыць, распавёў гендырэктар навуковага цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў.

Цяпер некалькі дзясяткаў лабараторый па ўсім свеце спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць каронавіруса. Актыўна працуюць і расійскія навукоўцы. Яны плануюць завяршыць клінічныя выпрабаванні ўжо да верасня гэтага года.

Варыянты вакцын

У навуковым цэнтры першапачаткова даследавалі 25 варыянтаў вакцын. Затым былі абраныя тры варыянты, якія паказалі найбольшую эфектыўнасць і з'яўляюцца найбольш простымі ў вытворчасці.

"Вакцыны адрозніваюцца не толькі па сваім функцыянальным пачатку, але і па спосабе і схеме імунізацыі, так адзін з нашых прэпаратаў, ён не ідзе па класічнай схеме ўвядзення ўнутрацягліцава, а схема ўвядзення інтэрназальная, то бок, фактычна яна проста закапваецца ў нос", - удакладніў у эфіры тэлеканала "Расія 1" Рынат Максюта.

Выпрабаванні на жывёлах

Вакцыны выпрабоўваліся ў лабараторных умовах на прыматах. Па словах Максютава, жывёлы добра перанеслі вакцыны ад каронавіруса, непажаданых рэакцый не выявілася, тэмпература ў іх не павышалася. Калі пацвердзіцца, што вакцына цалкам бяспечная, яе пачнуць апрабаваць на добраахвотніках.

Выпрабаванні на людзях

Клінічныя даследаванні плануецца пачаць у канцы чэрвеня - пачатку ліпеня, а завяршыць - у сярэдзіне верасня. Для гэтага ўжо адабралі 300 добраахвотнікаў. Канчатковую групу сфарміруюць за сем дзён да пачатку даследаванняў. Тыя, хто ўжо перахварэў на каронавірус, у яе не трапяць.

Выпрабаванні вакцыны для дзяцей і пажылых людзей пачнуцца пасля атрымання станоўчых вынікаў і рэгістрацыі прэпарата. Адбудзецца гэта, па прагнозах Максютава, не раней 2021-га года.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава казала, што ў Расіі вядзецца распрацоўка 47 вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі на 14 платформах.

Фарміраванне імунітэту

Па дадзеных расійскіх навукоўцаў, імунітэт да сезонных ВРВІ, а таксама супраць выяўленых раней каронавірусаў наўрад ці дапаможа ад COVID-19.

Як удакладніў генеральны дырэктар цэнтра "Вектар", новы каронавірус значна адрозніваецца ад раней выяўленых. Таму ў цяперашні час няма падстаў лічыць, што наяўнасць імунітэту да сезонных варыяцый каронавіруса забяспечыць абарону ад COVID.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія