Прэзідэнт распавёў, як падняць заробкі, пенсіі і даць усім па $500

© Sputnik / Олеся Лучанинова"Вялікая размова з прэзідэнтам"
Вялікая размова з прэзідэнтам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лукашэнка падкрэсліў, што шмат хто ў Беларусі жыве "вельмі добра", а справядліва будзе даць людзям сярэднюю зарплату хаця б у 500 долараў ЗША.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Рост заробкаў і пенсій у рэспубліцы напрамую звязаны з прадукцыйнасцю працы, аднак заданне давесці ўзровень сярэдняй зарплаты па Беларусі да 500 долараў ЗША — абавязкова, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ў рамках "Вялікай размовы".

На пачатку чарговай прэс-канферэнцыі з кіраўніком дзяржавы быў паказаны відэаролік з запісанымі пытаннямі ад беларусаў на вуліцах. Большасць з іх былі так ці інакш звязаны з эканамічнымі праблемамі, у прыватнасці — заробкамі і пенсіямі.

Нацыянальны выставачны цэнтр Белэкспа ачэплены перад пачаткам прэс-канферэнцыі - Sputnik Беларусь
Журналісты падрыхтавалі пытанні для "вялікай размовы" Лукашэнкі

"Заробкі і пенсіі можна павялічыць, толькі калі мы ў рэальным сектары вырабім больш і прададзім даражэй. Формула адна, я тут нічога не прыдумляю. Кажу адказна, таму што ведаю, што тут нямала эканамістаў, і яны на галаву вышэйшыя за мяне як эканамісты", — адзначыў Лукашэнка ў адказ на пытанне аб павышэнні заробкаў і пенсій.

Прэзідэнт запэўніў, што браць у доўг для павышэння заробкаў і пенсій больш краіне нельга. "У нас ужо запазычанасць вялікая. Грошы трэба вяртаць. Асоба спадзявацца на тое, што мы будзем пазычаць і за кошт гэтага падымаць заробкі і пенсіі, нельга", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што заробкі і пенсіі можна падымаць толькі за кошт эфектыўнай працы эканомікі, а іх рост напрамую залежыць ад узроўню прадукцыйнасці працы.

"І за тое, што мы атрымаем, трэба купіць тое, што будзе спрыяць далейшай вытворчасці, за кошт чаго працуе эканоміка. І гэта ў першую чаргу. Калі гэта не купім, то заўтра і заробкаў не будзе. Спачатку трэба клапаціцца аб вытворчасці, а там — што вырабляеце, то і атрымаеце ", — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка мяркуе, што мінулы 2016 год быў "няпростым", але прадукцыйнасць працы была "жалезна вышэй, чым зарплаты і даходы людзей". Падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і тое, што па-ранейшаму патрабуе давесці ўзровень сярэдняй зарплаты да 500 долараў.

Вялікуя размова з прэзідэнтам - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра "Вялікую размову": давайце абмяркуем усё

"Не магу сцвярджаць, што я маю рацыю, але гэта тое, што дзяржава павінна дапамагчы зарабіць чалавеку, каб ён хоць трохі мог жыць у сістэме. Усё астатняе не забараняецца, а вітаецца — 1000, 2000 долараў. Хто колькі заробіць. Мы жывем у рынкавай эканоміцы. Ці падабаецца яна, ці не — мне не вельмі. Але праводзім апытанні, і дзве траціны выступаюць за рынак і свабодную эканоміку", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запэўніў, што лічба ў 500 долараў — не спантанная.

"Чаму ў Беларусі многія раз'язжаюць на шыкоўных лімузінах, па паўгода адпачываюць на нятанных курортах, утрымліваюць ведаеце каго і ў афшоры вывозяць грошы, а іншыя павінны перабівацца з вады на хлеб? Вось і ўся сацыяльная справядлівасць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што "гэта ганьба, калі мы, нябедныя людзі, прыходзім да лекара і патрабуем, каб ён нас вылечыў, а не думаем пра тое, што ён атрымлівае якіх-небудзь 800 рублёў, а то і менш".

Стужка навiн
0