Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ

"Вялікая размова" з Лукашэнкам: рэкордная прэс-канферэнцыя прэзідэнта

39
(абноўлена 11:25 06.02.2017)
Журналісты адмовіліся ад абеду і перапынку пад час "вялікай размовы", каб працягнуць задаваць пытанні прэзідэнту.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. "Вялікая размова з прэзідэнтам" у пятніцу стала самай працяглай прэс-канферэнцыяй кіраўніка беларускай дзяржавы — яна доўжылася сем гадзін і 21 хвіліну, паведамляе Sputnik.

Традыцыйная прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі адбылася 3 лютага ў новым фармаце — "вялікай размовы". Для размовы з беларускім лідэрам былі запрошаны 38 журналістаў і каля сотні экспертаў, якія размаўлялі з прэзідэнтам больш за сем гадзін.

Sputnik вёў анлайн-трансляцыю "вялікай размовы" з прэзідэнтам, а самае цікавае і важнае публікаваў у матэрыялах спецыяльнага сюжэту. Агенцтва таксама падрыхтавала некалькі фактаў і гучных цытат з мінулай прэс-канферэнцыі.

  • Размова Лукашэнкі з журналістамі пабіла рэкорд 2015 года: тады прэс-канферэнцыя доўжылася сем гадзін і сем хвілін, а ў 2017-м — на 14 хвілін даўжэй.
  • Кіраўнік дзяржавы прапанаваў журналістам і экспертам зрабіць перапынак і паабедаць, аднак тыя адмовіліся.
  • Самымі узгадваемымі прэзідэнтам людзьмі сталі незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук, галоўрэд "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч, віцэ-прэм'еры Уладзімір Сямашка і Міхаіл Русы, дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў.
  • Сярод вострых пытанняў кіраўніку дзяржавы прагучалі тэмы першага інтэрв'ю яго сына Мікалая, будаўніцтва чыноўнікамі катэджаў у раёне Драздоў, дэкрэт "аб дармаедах", а таксама адносіны з Рассельгаснаглядам.
  • Упершыню прэс-канферэнцыя прэзідэнта праходзіла ў будынку НВЦ "БелЭкспа" — так званым "рамонку". Журналісты скардзіліся, што ў памяшканні было вельмі халодна.
  • Першае пытанне прэзідэнту задалі "ад імя народа" — гэта было падборка з апытанняў беларусаў на вуліцах, апошні — пра нацыянальную мару.
  • У ходзе прэс-канферэнцыі прэзідэнт называў сябе "сельскім чалавекам", памежнікам, хакеістам, гісторыкам і эканамістам.

Тэлеверсію "Вялікай размовы" з Лукашэнкам можна будзе паглядзець 4 лютага ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў — у яе павінна ўвайсці толькі самае цікавае.

39
Тэги:
Палітыка, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Вялікая размова з прэзідэнтам (10)
По теме
Вялікая размова з прэзідэнтам

Галоўнае