Паркоўка ў Мінску

Новую стаянку пабудуюць да канца года ў Грушаўцы

31
Колькасць свабодных месцаў на сталічных стаянках, не гледзячы на рост колькасці аўтатранспарту, з кожным годам расце.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Новую стаянку пабудуюць да канца года ў раёне сталічнай вуліцы Чыгуначная, распавёў у сераду на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер ГА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў.

"Там развіваецца жыллёвая забудова. Машынамесцаў па генплане там не хапае, таму 179 машынамесцаў да канца года будуць пабудаваны ў раёне Грушаўкі", — заявіў Пруднікаў.

Усяго ў Мінску ў ведамстве арганізацыі знаходзіцца 106 стаянак на 27 тысяч машынамесцаў. Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што ўжо другі год запар назіраецца павелічэнне колькасці незанятых месцаў. У 2015 годзе пуставалі каля 4 тысяч машынамесцаў.

Гэтую тэндэнцыю Пруднікаў патлумачыў адсутнасцю крыміналу і менталітэтам — імкненнем мінчукоў паставіць аўтамабіль бліжэй да пад'езда. Пры гэтым ён заўважыў, што кошт паслуг, хоць і павышаўся двойчы летась, але застаецца, на яго думку, даступным. Месячная плата за захоўванне аўтамабіля на стаянках ГА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" складае 290 тысяч рублёў.

31
Тэги:
Аўтамабілі, Будаўніцтва, нерухомасць, маёмасць, Будаўніцтва, Мінск, Беларусь
Каментары