Электрамабіль падзараджаецца. Архіўнае фота

Пакупнікам электрамабіляў у Германіі вернуць да 4 тыс. еўра

23
Гранты для пакупнікоў электракараў будуць даступныя ўжо ў маі, выдаткі на фінансавую падтрымку жадаючых набыць аўтамабіль з электрацягай падзеляць папалам аўтавытворцы і ўрад ФРГ.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Урад Германіі прыняў рашэнне заахвочваць пакупнікоў электрамабіляў кампенсацыяй у памеры каля 4 тысяч еўра, паведамляе Sputnik Германія са спасылкай на Нямецкае радыё.

Напярэдадні аўтамабільныя карпарацыі ФРГ — Volkswagen, BMW і Audi — на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі ўрада Германіі дамовіліся з нямецкім урадам аб выплаце субсідый для пакупнікоў электракараў.

Выдаткі на выплаты, як стала вядома агенцтву, падзеляць папалам урад ФРГ і аўтавытворцы. Плануецца, што да 2019 года на заахвочванне ўладальнікаў электрамабіляў будзе выдаткавана каля 600 мільёнаў еўра. Акрамя гэтага, на будаўніцтва заправак для электракараў будзе вылучана дадаткова 300 мільёнаў еўра.

Паведамляецца, што гранты для пакупнікоў аўтамабіляў з электрацягай будуць даступныя ўжо з мая.

23
Тэги:
Аўтамабілі, Германія, Еўропа
Каментары