Супрацоўнік ДАІ

ДАІ праверыць наяўнасць зімовай гумы ў кіроўцаў

6
(абноўлена 12:25 24.11.2017)
Больш чым тыдзень інспектары будуць правяраць, ці "пераабулі" ўладальнікі свой аўтатранспарт у зімовую гуму.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю "Зімовыя шыны" з 24 лістапада па 3 снежня, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінаблвыканкама. 

Таксама ў пятніцу з мэтай прафілактыкі і папярэджання аварый ва ўмовах зімы і падрыхтоўкі аўтамашын да зімовай эксплуатацыі ДАІ праводзіць адзіны Дзень бяспекі пад дэвізам "Кожнай машыне — зімовыя шыны!".

"У мэтах бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці раіць аўтаўладальнікам устанавіць зімовыя шыны, а таксама правільна адрэгуляваць святло фар", — адзначыла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінаблвыканкама Ірына Сапунова.

Яна адзначыла, што правільна адрэгуляваныя фары палепшаць бачнасць у цёмны час сутак і выключыць верагоднасць асляплення вадзіцеляў, якія рухаюцца па сустрэчнай паласе.

У Беларусі аўтамабілі павінны быць абавязкова "абутыя" ў зімовую гуму з 1 снежня па 1 сакавіка.     

6
Тэги:
УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Беларусь
Каментары