Домрачава і Б'ёрндален на экскурсіі на заводзе БелАЗ

"Гэта было выдатна": Домрачава падзялілася ўражаннямі ад паездкі на БелАЗ

23
(абноўлена 18:01 28.07.2018)
Пара біятлонных "пенсіянераў" Домрачава і Б'ёрндален на днях пабывалі на заводзе БелАЗ у Жодзіне, цяпер знакамітая спартсменка прайшла курс ваджэння кар'ернага самазвала.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Самая тытулаваная біятланістка Беларусі Дар'я Домрачава распавяла аб нядаўняй сямейнай паездцы на завод БелАЗ у сваім Instagram.

"А вы ведаеце каму належыць рэкорд кнігі Гінэса ў намінацыі "Самы вялікі аўтамабіль"? ТАК-ТАК-ТАК!!! Гэта наш БЕЛАЗ!!! Я ведала, што гэтыя аўтамабілі велізарныя, але і ўявіць сабе не магла, што яны настолькі велізарныя", — прызналася cпартсменка.

Акрамя таго, Домрачава апублікавала фота свайго мужа Уле-Эйнара Б'ёрндалена каля 450-тоннага самазвала, падкрэсліўшы, што нават чалавек ростам 179 сантыметраў у параўнанні з аўтамабілем выглядае вельмі маленькім. Таксама яна размясціла фота сертыфіката, які пацвярджае, што яна асвоіла першапачатковы курс ваджэння кар'ернага самазвала.

"Было выдатна пракаціцца на гэтым монстры!", — падзялілася эмоцыямі ад знаходжання за рулём самага вялікага кар'ернага самазвала ў свеце Дар'я Домрачава.

Нагадаем, на днях былая біятланістка Дар'я Домрачава і яе муж — самы тытулаваны біятланіст ў свеце — Уле-Эйнар Б'ёрндален пабывалі з экскурсіяй на заводзе БелАЗ у Жодзіне. Яны не толькі ўбачылі, як вырабляюць самыя вялікія кар'ерныя самазвалы ў свеце, але і пракаціліся за рулём па завадскім палігоне.

23
Тэги:
БелАЗ, Уле Эйнар Б'ёрндален, Дар'я Домрачава, Жодзіна
Запраўка аўтамабіля на АЗС

У дзесяты раз з пачатку года: у Беларусі з 13 красавіка даражэе паліва

9
(абноўлена 09:36 13.04.2021)
З пачатку 2021 года рознічныя цэны на паліва павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта, паведамілі ў профільным канцэрне.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Паліва даражэе ў Беларусі з 13 красавіка, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Па склалаўшайся практыцы, павышэнне складзе 1 капейку: "на падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн", - растлумачылі ў канцэрне. Там таксама дадалі, што з пачатку 2021 года рознічныя цэны на паліва павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта.

З аўторка цэны на паліва будуць наступныя:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,80 руб.
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,90 руб.
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,12 руб.
  • ДТ - 1,90 рубля

У папярэдні раз кошты мяняліся ў мінулы аўторак, 6 красавіка да гэтага - 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
цэны, паліва, год, Беларусь
Электробус МАЗ

Электробусы на 726 тысяч долараў закупяць улады Мінска

14
(абноўлена 13:32 08.04.2021)
Раней у Мінтрансе Беларусі паведамлялі, што распрацоўваецца дзяржаўная праграма да 2025 года, у якой прапісана развіццё электратранспарту.

МІНСК, 8 кра – Sputnik. Частка сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама - больш за 1,9 мільёна беларускіх рублёў - накіруюць на куплю электробусаў, такое рашэнне Мінгарсавета ад 19 сакавiка №282 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтым рашэннем удакладнены параметры бюджэту Мінска на бягучы год. Таксама рэшту сродкаў фонду ў суме больш 13,71 мільёна беларускіх рублёў перададуць у рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд.

Развіццё электратранспарту

Раней у Мінтрансе Беларусі паведамлялі, што распрацоўваецца дзяржаўная праграма да 2025 года, у якой прапісана развіццё электратранспарту. Па ёй плануецца электрыфікаваць 30% усяго гарадскога пасажырскага транспарту рэспублікі.

Рэалізацыя плана пачнецца спачатку ў Мінску і абласных гарадах, а таксама ў населеных пунктах, дзе пражываюць больш за 100 тысяч жыхароў. Кожны канкрэтны рэгіён будзе выпрацоўваць транспартную стратэгію самастойна.

Падчас выступлення на VI Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка заявіў, што ў краіне плануецца выпускаць малагабарытную, камунальную тэхніку, пасажырскі і грузавы электратранспарт, легкавы і індывідуальны транспарт. А да канца пяцігодкі траціна гарадскога транспарту стане электрычнай.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
электратранспарт, развіццё, праграма, Беларусь, Мінск, улада, долар, электробус
Аляксей Янукевіч і Дзмітрый Кастусёў

Затрыманы лідэр БНФ Рыгор Кастусёў

7
(абноўлена 12:10 13.04.2021)
Старшыня партыі "Беларускі народны фронт" знаходзіцца ў сталічным СІЗА КДБ па крымінальнай справе.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

7