Рух на МКАД у Мінску абмежаваны з-за рамонту

Рух на МКАД у Мінску абмежаваны з-за рамонту

11
(абноўлена 12:20 19.07.2019)
Часткова перакрыты ўчастак МКАД - вуліца Свіслацкая: рух арганізаваны па адной паласе ў кожным напрамку.

МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Рух на ўчастку МКАД абмежаваны з-за правядзення рамонтных работ, пра гэта паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ў пятніцу.

"З сённяшняга дня абмежаваны рух на ўчастку МКАД - вуліца Свіслацкая. Рух арганізаваны па адной паласе ў кожным напрамку", - патлумачыла старшы інспектар АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасія Забаўская.

У ДАІ заклікалі аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю, плануючы перамяшчэнні па сталіцы.

Абмежаванне руху звязана з планавым рамонтам пуцеправода. Як паведамлялася раней, з-за працаў на 11-м кіламетры МКАД у раёне злучэння кальцавой дарогі з вуліцай Свіслацкай рух тут будзе арганізаваны спачатку па адной палове, затым па другой.

Вядома таксама, што ў планах - поўнае перакрыцце пуцеправода на Чыгуначнай паміж вуліцамі Фабрыцыуса і Суражскай. Па папярэдніх прагнозах, рамонт збудаванняў будзе доўжыцца да мая наступнага года.

11
Тэги:
МКАД

Аўто