Мінфін распавёў, на што сыдзе дарожны збор у будучым годзе

Мінфін распавёў, на што сыдзе дарожны збор у будучым годзе

7
(абноўлена 09:15 05.11.2019)
Плануецца, што рэспубліканскі дарожны фонд складзе ў 2020-м 616 міліёнаў рублёў, збор складзе частку гэтай сумы.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Сродкі, атрыманыя ад дарожнага збору, у наступным годзе плануецца накіраваць на рамонт дарожнага пакрыцця і выплату крэдытаў за МКАД-2, пра гэта гаворыцца ў праекце бюджэта на 2020 год, які апублікаваў рэспубліканскі Мінфін.

У дакуменце пазначана, што грошы ад выплат так званага дарожнага збору накіроўваюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт дарог у Беларусі.

Мяркуецца таксама, што частка сродкаў пойдзе на пагашэнне крэдыту на будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол сталіцы.

Рэспубліканскі дарожны фонд, як плануецца, атрымае 616 міліёнаў беларускіх рублёў, прыкладна частка гэтай сумы будзе фармаваць дарожны збор.

Многія беларускія аўтамабілісты ў мэтах эканоміі перасталі праходзіць тэхагляд пасля таго, як да яго прывязалі дарожны збор. Пры гэтым, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, толькі за мінулы год на 13% павялічылася колькасць ДТЗ з-за тэхнічных непаладак транспарту, колькасць загінуўшых з-за гэтага людзей вырасла амаль на 67%, параненых - на 74%. У 2019 годзе адбылося ўжо восем такіх аварый. У іх тры чалавекі загінулі і яшчэ 27 атрымалі розныя траўмы.

Пытанне аб адвязцы збора ад тэхагляду гучыць ужо не першы год. У канцы верасня Мінфін паведаміў, што рыхтуе праект такога ўказу. Гаворыцца пра тое, што дзяржпошліну можна будзе плаціць памесячна, а для тых, хто ўнясе ўсю суму за год, плата будзе менш.

7
Тэги:
Беларусь, Міністэрства фінансаў Беларусі

Аўто