ААТ КАМАЗ

КамАЗ аформіў патэнт на бескабінны электрагрузавік

12
(абноўлена 08:44 12.02.2020)
Тэхнічныя падрабязнасці пра грузавы электрамабіль, як і яго грузападымальнасць, у дакументацыі не раскрываюцца.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Расійскі аўтавытворца КамАЗ аформіў патэнт на прызначаны для грузаперавозак электрамабіль, у якога няма кабіны, праект апублікаваны на сайце Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці.

Мяркуючы па ілюстрацыях, апублікаваных інстытутам, у Набярэжных Чоўнах збіраюцца ўсталяваць прастакутны кузаў на чатырохколавую базу, у якой знаходзяцца акумулятарныя батарэі. Відаць, што платформа абсталявана святлатэхнікай і вентыляцыйнымі рашоткамі. Відавочна, што сэнсары і электроніка, якія адказваюць за перамяшчэнне грузавіка па дарогах агульнага карыстання, таксама будуць знаходзіцца ў базе.

Тэхнічныя падрабязнасці ў патэнце не раскрываюцца, аднак можна выказаць здагадку, што ў рух бескабінны транспартны сродак будуць прыводзіць матор-колы, якія сілкуюцца электраэнергіяй ад акумулятараў. Невядомая і грузападымальнасць такой канструкцыі.

Магчыма, праекціроўшчыкі прадугледжваюць аб'яднанне некалькіх такіх грузавікоў па прынцыпе модуляў у адну счэпку, як гэта планавалася рэалізаваць у праекце Мінскага аўтазавода "Перабудова", нашумелым у канцы 1980-х. Але ў той час яшчэ не была папулярна адмова ад "класічных" рухавікоў, таму ў беларускім варыянце была кабіна і дызельны сілавы агрэгат.

Примерно так может выглядеть беспилотный грузовик КамАЗ, в котором нет кабины
Прыкладна так можа выглядаць беспілотны грузавік КамАЗ, у якім няма кабіны

КамАЗ ужо тэстуе беспілотныя тэхналогіі, але пакуль што на серыйным грузавіку. Праект атрымаў назву "Адысей". Завадчане таксама анансавалі з'яўленне ў 2021 годзе кар'ернага самазвала, для кіравання якім не патрэбен кіроўца.

12
Тэги:
Перавозка грузаў, Расія
Чарга фур у Каменным Логу

Перавозчыкам будзе складана перасекчы літоўскую мяжу 5 красавіка

29
(абноўлена 15:37 03.04.2020)
Літоўская мытня запланавала чарговае абнаўленне праграмнага забеспячэння, грузавы транспарт будуць прымаць нерытмічна.

ГРОДНА, 3 кра - Sputnik, Іна Грышук. Перабоі з прыёмам грузавога транспарту ўзнікнуць на беларуска-літоўскай мяжы на працягу дня ў нядзелю 5 красавіка.

Гэта звязана з чарговым абнаўленнем літоўскай мытнай службай праграмнага забеспячэння.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк, ад літоўскай мытнай службы паступіла інфармацыя, што 5 красавіка з 09:00 да 17:00 у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ( "Каменны Лог" з беларускага боку), "Шальчынінкай" ( "Беняконі") і "Райгарадас" ("Прывалка"), плануецца правесці абнаўленне мытных праграмных прадуктаў. Гэта паўплывае на рытмічнасць прыёму грузавога транспарту.

Мытня просіць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы.

29
Тэги:
Літва, Беларусь, Мытня
Знак платнай дарогі ў Беларусі

Праезд па платных дарогах Беларусі можна будзе аплаціць за перыяд часу

24
(абноўлена 08:17 25.03.2020)
Зараз плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу, для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Магчымасць аплачваць карыстанне платнымі дарогамі за пэўны перыяд часу з'явіцца ў Беларусі, гэта прадугледжана Указам №108, які ў сераду падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, дакумент прыняты ў мэтах удасканалення работы сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах.

Згодна з Указам, з 15 снежня 2020 года ва ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны з'явіцца магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд часу. У цяперашні час плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу.

Для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку. Купіць яе можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і выдалена, на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд.

Указ таксама прадугледжвае магчымасць унясення платы па разавым тарыфе ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платнай аўтамабільнай дарозе на працягу двух гадзін з моманту фіксацыі парушэння. Пры гэтым аплата праезду па разавым тарыфе выключае спагнанне платы за праезд у павялічаным памеры, удакладнілі ў прэс-службе.

24
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, платныя дарогі, Беларусь

Людзі, вы дзе? Звяры і птушкі шнараць па пустых гарадах

0
(абноўлена 08:36 04.04.2020)
  • Марская птушка плыве па чыстай вадзе ля гандолы ў канале Венецыі
  • Касяк рыб у чыстых водах Венецыі
  • Пума на вуліцы горада Санц'яга ў Чылі
  • Адзінокі паўлін у Дубаі
  • Мядзведзь каля жылога дома ў Каліфорніі
  • Дзікі алень блукае па пустой вуліцы ў партовым горадзе Трынкамалі ў Шры-Ланцы
  • Пешаходы і алені на вуліцы горада Нара
  • Алень пераходзіць дарогу ў горадзе Нара
  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
  • Казёл побач з таблічкай зарэзервавана на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
  • Качкі шпацыруюць каля парыжскага тэатра Камеды Франсэз у Пале-Раяль
  • Малпа перасякае дарогу каля Прэзідэнцкага палаца ў Нью-Дэлі, Індыя
  • Нашэсце дзікіх малпаў назіралі жыхары Лопбуры, Тайланд. Яны сабраліся перад старажытным кхмерскім храмам Пранг Сам Ёт
  • Малпы каля машыны ў Лопбуры, Тайланд
  • Нашэсце малпаў назіралі жыхары Лопбуры, Тайланд
  • Сотні птушак на перуанскім пляжы Агуа-Дульсе ў Ліме
  • Вавёрка на пустой вуліцы ў Мехіка спакойна пераходзіць дарогу
  • Бяздомны сабака сядзіць на пустой вуліцы каля закрытага кафэ ў Прышціне
  • Пацук на пустой вуліцы ў Новым Арлеане
  • Мужчына ў масцы ідзе сярод галубоў у цэнтры Мілана, Італія
  • У Балівіі жыхарам сталіцы дазваляецца выходзіць на вуліцу толькі па пакупкі
  • Краснохвостый ястраб балюе ў Цэнтральным парку Манхэтэна, у апусцелым і маўклівым падчас каранціну Нью-Ёрку.
На вуліцах апусцелых з-за каронавіруса гарадоў раз-пораз з'яўляюцца дзікія звяры, якім выпала ўбачыць свет без людзей.

Аднак наўрад ці гэта можна назваць урачыстасцю прыроды. Так, паветра і вада пачысцелі, і гэта адна з нешматлікіх пазітыўных навін апошніх месяцаў. Але дзікім жывёлам у гарадах прыходзіцца нялёгка без чалавека. Многія дзесяцігоддзі яны прывыклі жыць побач з людзьмі, якія падкормліваюць іх, ствараюць пэўныя ўмовы для існавання. З карантынам для іх усё змянілася.

Глядзіце таксама:

  • Без панікі! Заставайцеся дома: да чаго яшчэ заклікае рэклама па ўсім свеце
  • Як вулічныя мастакі адрэагавалі на каронавірус - фота
0
  • Марская птушка плыве па чыстай вадзе ля гандолы ў канале Венецыі
    © AFP 2020 / ANDREA PATTARO

    Пачалося ўсё з Венецыі. Прачнуўшыся раніцай праз тры тыдні каранціну, італьянцы са здзіўленнем выявілі, што вада ў каналах стала чыстай і над ёй лётаюць марскія птушкі.

  • Касяк рыб у чыстых водах Венецыі
    © REUTERS / Marco Capovilla

    У чыстых водах Венецыі з'явіліся касякі рыбак.

  • Пума на вуліцы горада Санц'яга ў Чылі
    © AFP 2020 / Andres Pina / ATON CHILE

    А ў апусцелы горад Санц'яга ў Чылі ўбегла пума. Яна спусцілася з бліжэйшых гор у пошуках ежы.

  • Адзінокі паўлін у Дубаі
    © AFP 2020 / KARIM SAHIB

    Адзінокі паўлін быў заўважаны на вуліцы ля крамаў, закрытых падчас пандэміі каронавіруса COVID-19, у Дубаі.

  • Мядзведзь каля жылога дома ў Каліфорніі
    © AP / KTTV FOX 11

    Вялізнага мядзведзя каля жылога дома раніцай у Каліфорніі заўважылі паліцэйскія.

  • Дзікі алень блукае па пустой вуліцы ў партовым горадзе Трынкамалі ў Шры-Ланцы
    © AFP 2020 / STR

    Людзі, вы дзе? Дзікі алень, якога раней падкормлівалі мясцовыя, блукае па пустой вуліцы ў партовым горадзе Трынкамалі ў Шры-Ланцы.

  • Пешаходы і алені на вуліцы горада Нара
    © AP / Jae C. Hong

    На вуліцах без транспарту і цягнікоў у японскім горадзе Нара алені папросту далучыліся да пешаходаў.

  • Алень пераходзіць дарогу ў горадзе Нара
    © AP / Jae C. Hong

    Гэта не пастаноўка на Эбі-Роўд. Больш за тысячу аленяў вольна адчуваюць сябе ў старажытнай сталіцы Японіі без турыстаў.

  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
    © AP / PA / Pete Byrne

    Апусцелы з-за каронавіруса горад горада Лландідна ва Уэльсе захапілі дзікія казлы.

  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
    © AP / PA / Pete Byrne

    Трохі разгубіліся на перакрыжаванні.

  • Казлы на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
    © REUTERS / Carl Recine

    І пайшлі на тэрыторыю царквы, дзе трава зелянейшая.

  • Казёл побач з таблічкай зарэзервавана на адной з вуліц горада Лландідна ва Уэльсе, Вялікабрытанія
    © REUTERS / Carl Recine

    Месца было зарэзервавана прападобныс Эндру, але нажаль, казёл чытаць не ўмее.

  • Качкі шпацыруюць каля парыжскага тэатра Камеды Франсэз у Пале-Раяль
    © AFP 2020 / HASSAN AYADI

    Качкі шпацыруюць каля парыжскага тэатра Камеды Франсэз у Пале-Раяль, што само па сабе смешна.

  • Малпа перасякае дарогу каля Прэзідэнцкага палаца ў Нью-Дэлі, Індыя
    © REUTERS / Anushree Fadnavis

    Малпа перасякае дарогу каля Прэзідэнцкага палаца ў Нью-Дэлі, Індыя.

  • Нашэсце дзікіх малпаў назіралі жыхары Лопбуры, Тайланд. Яны сабраліся перад старажытным кхмерскім храмам Пранг Сам Ёт
    © REUTERS / SOE ZEYA TUN

    Нашэсце дзікіх малпаў назіралі жыхары Лопбуры, Тайланд. Яны сабраліся перад старажытным кхмерскім храмам Пранг Сам Ёт.

  • Малпы каля машыны ў Лопбуры, Тайланд
    © REUTERS / Soe Zeya Tun

    Малпы каля машыны ў Лопбуры, Тайланд, паводзяць сябе так, як быццам побач няма ні машын, ні людзей.

  • Нашэсце малпаў назіралі жыхары Лопбуры, Тайланд
    © REUTERS / SOE ZEYA TUN

    Наогул, макакі збіраюцца тут і калі поўна турыстаў, у якіх яны крадуць ежу. Але цяпер, галодныя, яны сталі яшчэ больш агрэсіўнымі.

  • Сотні птушак на перуанскім пляжы Агуа-Дульсе ў Ліме
    © AP / Martin Mejia

    Сотні птушак на перуанскім пляжы Агуа-Дульсе ў Ліме, які звычайна запоўнены адпачывальнікамі.

  • Вавёрка на пустой вуліцы ў Мехіка спакойна пераходзіць дарогу
    © AFP 2020 / PEDRO PARDO

    Вавёрка на пустой вуліцы ў Мехіка спакойна пераходзіць дарогу.

  • Бяздомны сабака сядзіць на пустой вуліцы каля закрытага кафэ ў Прышціне
    © AFP 2020 / ARMEND NIMANI

    Мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Бяздомны сабака сядзіць на пустой вуліцы каля закрытага кафэ ў Прышціне падчас каменданцкай гадзіны, прызначанай урадам Косава з 5-й вечара да 5-й раніцы, у рамках прафілактычных мер супраць распаўсюджвання COVID-19.

  • Пацук на пустой вуліцы ў Новым Арлеане
    © AP / Gerald Herbert

    Пацук на Бурбон-стрыт у Новым Арлеане, звычайна тут поўна турыстаў і гулякаў. Гарадскім службам даводзіцца размяшчаць пасткі для грызуноў, якія ў пошуках ежы выйшлі са сваіх хованак на вуліцы.

  • Мужчына ў масцы ідзе сярод галубоў у цэнтры Мілана, Італія
    © REUTERS / Anushree Fadnavis

    Мужчына ў масцы ў цэнтры Мілана. Згаладалыя галубы літаральна пераследуюць рэдкіх пешаходаў у гарадах, закрытых на каранцін.

  • У Балівіі жыхарам сталіцы дазваляецца выходзіць на вуліцу толькі па пакупкі
    © AP / Juan Karita

    Дзяўчына ў Ла-Пасе кінула птушкам рыс і спяшаецца хутчэй адысці ад галоднай зграі. У Балівіі жыхарам сталіцы дазваляецца выходзіць на вуліцу толькі па пакупкі.

  • Краснохвостый ястраб балюе ў Цэнтральным парку Манхэтэна, у апусцелым і маўклівым падчас каранціну Нью-Ёрку.
    © REUTERS / MIKE SEGAR

    Краснохвостый ястраб балюе ў Цэнтральным парку Манхэтэна, у апусцелым і маўклівым падчас каранціну Нью-Ёрку.

Тэги:
Жывёлы, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя