Участак мяжы Беларусі і Расіі на трасе М1

Трасу М1 зробяць аўтамагістраллю еўрапейскага ўзроўню

13
(абноўлена 15:28 24.06.2020)
У бліжэйшыя дзесяць гадоў плануецца правесці маштабную рэканструкцыю дарогі, якая з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Трасу М1 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі зробяць аўтамагістраллю еўрапейскага ўзроўню, пра гэта паведаміў у сераду галоўны інжынер ДП "Белгіпрадар" Пётр Неўмяржыцкі.

Паводле яго слоў, гэта ўжо абмяркоўвалася ў Міністэрстве транспарту. "Было прынята рашэнне падрыхтаваць інвестыцыйны праект па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М1/Е30 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі пад аўтамагістраль, якая будзе забяспечваць бесперабойны рух транспарту. Яе правядуць па ўсіх еўрапейскіх нормах. Інвестыцыйны праект будзе вялікім, я думаю, ён будзе разлічаны да 2030 года", - цытуе галоўнага інжынера БелТА.

Пры рэканструкцыі дарогі будзе створана сістэма бяспекі, якая не дазваляе жывёлам выбягаць на дарогу. Акрамя таго, пасля заканчэння работ па трасе забароняць рух нізкахуткаснай тэхнікі, пешаходаў і веласіпедыстаў.
Траса М1 - асноўная транзітная аўтадарога ў Беларусі. Яна з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II Берлін-Ніжні Ноўгарад.

Гэтую аўтадарогу будавалі да Маскоўскай Алімпіяды, таму яе часта называюць "Алімпійскай". І гэта нягледзячы на тое, што да 1980 года быў пабудаваны толькі ўчастак мяжа СССР - матэль "Мінскі". Участак Брэст - Кобрын быў завершаны яшчэ да 1975 года, а ўчастак Кобрын - Бяроза - пасля 1980 года.

13
Тэги:
Расія, Беларусь
Вялікагрузны транспарт

Беларусь гатовая цалкам аднавіць міжнародныя транспартныя зносіны

9
(абноўлена 09:57 01.07.2020)
Рэспубліка, па словах віцэ-прэм'ера Петрышэнкі, таксама чакае канкрэтных крокаў у гэтым кірунку ад партнёраў па СНД.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Беларусь ужо гатовая цалкам аднавіць міжнароднае транспартнае паведамленне, заявіў віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка.

Па дадзеных прэс-службы Саўміна, у аўторак адбылося пасяджэнне Эканамічнага савета СНД, якое прайшло ў відэафармаце.

"Беларусь гатовая да поўнамаштабнага аднаўлення міжнародных транспартных зносін, дзелавых і турыстычных сувязяў. У сваю чаргу, хацелася б бачыць адпаведныя канкрэтныя крокі і з боку ўсіх нашых партнёраў па Садружнасці", - сказаў Петрышэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што з моманту пачатку пандэміі COVID-19 Беларусь сістэмна маніторыць сітуацыю і прымае комплексныя меры рэагавання на наяўнае становішча.

Петрышэнка паведаміў, што абраны рэспублікай шлях барацьбы з каронавірусам дазволіў, не зачыняючы межаў, мінімізаваць негатыўныя наступствы пандэміі і для беларускай эканомікі, і для грамадства.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя на пачатку сакавіка абвясціла ўспышку COVID-19 пандэміяй. Паводле апошняй інфармацыі, у свеце ўжо выяўлены больш за 10 мільёнаў выпадкаў заражэння, каля паўмільёна чалавек памерлі. У Беларусі па стане на 30 чэрвеня колькасць зарэгістраваных выпадкаў інфікавання склала 62118, памерлі 392 чалавекі.

9
Тэги:
Ігар Петрышэнка, Беларусь
Вадзіцель, архіўнае фота

Бальнай сістэмы не будзе ў новым КоАП - большасць кіроўцаў супраць

6
(абноўлена 17:29 09.06.2020)
Прыкладна 30% удзельнікаў дарожнага руху выказаліся "за", у сувязі з чым у будучыні дапрацаваная сістэма ўсё ж можа быць укаранёная.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Бальная сістэма не патрапіць у новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс распавяла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Прапанаванае Дзяржаўтаінспекцыяй новаўвядзенне не прайшло грамадскае абмеркаванне: супраць увядзення новай сістэмы выказаліся большасць кіроўцаў.

Разам з тым, прыкладна 30% удзельнікаў дарожнага руху прагаласавалі "за", у сувязі з чым у будучыні дапрацаваная сістэма ўсё ж можа быць замацавана ў наступных кодэксах.

"Прэзідэнту дакладваюць варыянт без бальнай сістэмы: у тым жа выглядзе, у якім раней ўжываліся нормы датычныя адказнасці за ПДР, за некаторымі выключэннямі. Напрыклад, ўзмацненне жорсткасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення", - патлумачыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Нагадаем, змены ў закон "Аб дарожным руху" меркавалі сярод іншага ўвядзенне бальнай сістэмы за парушэнне ПДР. За кожнае парушэнне павінна было налічвацца ад аднаго да трох балаў: калі на працягу года парушальнік збярэ 15 балаў, яму пагражае пазбаўленне правоў. На думку прадстаўнікоў ДАІ, такая практыка можа апынуцца добрым стрымліваючым фактарам.Разам з тым, у пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі выказвалі сумневы ў карысці сістэмы, адзначаючы, што ўводзіць бальную сыстэму пакарання злосных парушальнікаў ПДР у Беларусі з аглядкай на сусветны вопыт заўчасна.

6
Тэги:
Беларусь, Штраф
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

0
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19