МІНСК, 11 сак – Sputnik. Рэалізацыя аўтамабіляў Škoda Rapid прыпыняецца ў Беларусі з 11 сакавіка, заявіў прадстаўнік Škoda у рэспубліцы.
У паведамленні гаворыцца, што прычына прыпынення продажаў - прадпісанні Дзяржстандарту пра неабходнасць удакладнення фармуліровак у АТТС (адабрэнні тыпу транспартнага сродку).
Рашэнні па ўжо заключаных дамовах на аўтамабілі Škoda Rapid будуць прымацца індывідуальна з кожным кліентам. Пра тое, калі дадзеныя мадэлі пачнуць прадаваць зноў, будзе паведамлена дадаткова. Тым не менш, астатнія машыны Škoda даступны да замовы.
Škoda Rapid - адна з самых папулярных і недарагіх мадэляў аўтамабіля. Яго кошт раней быў каля 12 тысяч долараў.
У студзені 2021 года генеральны спонсар чэмпіянатаў свету па хакеі з шайбай кампанія Škoda Auto заявіла, што не будзе фінансаваць турнір, калі ён пройдзе ў Беларусі.
"Мы ганарымся тым, што выступаем партнёрамі чэмпіянатаў свету па хакеі на працягу 28 гадоў. Але мы таксама паважаем і падтрымліваем правы чалавека. Таму Škoda адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021, калі пацвердзіцца, што Беларусь будзе прымаць гэтае спаборніцтва", - гаварылася ў паведамленні.
Škoda спансіруе чэмпіянаты свету з 1992 года. Назва брэнду размяшчаюць на шлемах хакеістаў, на лёдзе, бартах хакейных арэн. Кампанія падае свае аўтамабілі аргкамітэту па правядзенні першынства.
Да чэмпіянату свету па хакеі-2021 гісторыя кампаніі Škoda была бясхмарная: яна фінансавала розныя праекты, у тым ліку ў Беларусі. Так, да гэтага часу Škoda з'яўляецца партнёрам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Аб адмове ўдзельнічаць у спансіраванні ЧС-2021 у Беларусі заявілі таксама касметычны брэнд Nivea Men і нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў LIQUI MOLY.
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Паліва даражэе ў Беларусі з 13 красавіка, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Па склалаўшайся практыцы, павышэнне складзе 1 капейку: "на падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн", - растлумачылі ў канцэрне. Там таксама дадалі, што з пачатку 2021 года рознічныя цэны на паліва павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта.
З аўторка цэны на паліва будуць наступныя:
У папярэдні раз кошты мяняліся ў мінулы аўторак, 6 красавіка да гэтага - 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.
Чытайце таксама:
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Частка сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама - больш за 1,9 мільёна беларускіх рублёў - накіруюць на куплю электробусаў, такое рашэнне Мінгарсавета ад 19 сакавiка №282 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтым рашэннем удакладнены параметры бюджэту Мінска на бягучы год. Таксама рэшту сродкаў фонду ў суме больш 13,71 мільёна беларускіх рублёў перададуць у рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд.
Раней у Мінтрансе Беларусі паведамлялі, што распрацоўваецца дзяржаўная праграма да 2025 года, у якой прапісана развіццё электратранспарту. Па ёй плануецца электрыфікаваць 30% усяго гарадскога пасажырскага транспарту рэспублікі.
Рэалізацыя плана пачнецца спачатку ў Мінску і абласных гарадах, а таксама ў населеных пунктах, дзе пражываюць больш за 100 тысяч жыхароў. Кожны канкрэтны рэгіён будзе выпрацоўваць транспартную стратэгію самастойна.
Падчас выступлення на VI Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка заявіў, што ў краіне плануецца выпускаць малагабарытную, камунальную тэхніку, пасажырскі і грузавы электратранспарт, легкавы і індывідуальны транспарт. А да канца пяцігодкі траціна гарадскога транспарту стане электрычнай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.
У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.
Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.
У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).
Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.
Чытайце таксама: