Праца АЗС, архіўны фотаздымак

Не зноў, а яшчэ раз: у Беларусі павышаюцца цэны на паліва

13
(абноўлена 22:42 26.04.2021)
Рост цаны на маторнае паліва ад пачатку года склаў шэсць адсоткаў, паведамілі ў профільным канцэрне.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Цэны на паліва ў Беларусі павышаюцца з 27 красавіка, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Па прынятай канцэрнам практыцы, павышэнне складзе 1 капейку і ўжо з сённяшняга дня цэны на АЗС будуць выглядаць наступным чынам (за літр):

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,82 рубля,
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,92 рубля,
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,14 рубля,
  • ДП - 1,92 рубля.

Рашэнне пра павышэнне цэн у "Белнафтахіме" прынялі "на падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну":

"У красавіку 2021 года сярэдняя каціроўка нафты павялічылася ў адносінах да студзеня бягучага года на 16,8 працэнта. Рост цаны на маторнае паліва з пачатку года склаў 6 працэнтаў", - гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Гэта ўжо дванаццатае павышэнне цэн ад пачатку бягучага года. У папярэдні раз кошт паліва змяніўся ў мінулы аўторак, 20 красавіка, да гэтага - 13 красавіка, 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня 21 студзеня.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
рост, паліва, цэны, Беларусь
Пункт пропуску Каменны лог

Сістэма электроннай чаргі пачала дзейнічаць у "Каменным Лозе"

10
(абноўлена 10:03 14.05.2021)
Паслуга электроннай чаргі - платная, яе кошт - адна базавая велічыня, цяпер гэта 29 рублёў.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Сістэма электроннай чаргі пачала сёння дзейнічаць у пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Браніраваць дату і час перасячэння перавозчыкі змогуць на спецыяльным сайце ў інтэрнэце.

"Забраніраваўшы час перасячэння дзяржаўнай мяжы ў аўтадарожным пункце пропуску "Каменны Лог", вы можаце зрабіць паездку больш камфортнай і хуткай", - сказалі ў ДПК.

У камітэце таксама ўдакладнілі, што аўтамабіль павінен прыбыць да ўезду ў сэрвісную зону чакання да пачатку забраніравана інтэрвалу, які складае адну гадзіну.

Нагадаем, паслуга электроннай чаргі - платная, яе кошт - адна базавая велічыня (29 рублёў) за машыну незалежна ад яе катэгорыі і даты браніравання.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
паслуга, электронная чарга

На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы відэа

13
(абноўлена 10:09 06.05.2021)
Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.

Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.

Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.

Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.

"Сутнасць у тым, што батареянакапіцелі на машыне забяспечваюць назапашванне энергіі ў межах 4-6 гадзін. Гэта дазваляе забяспечыць запас ходу электробуса ў 300 кіламетраў, інакш кажучы машына адпрацоўвае змену на маршруце і вяртаецца ў парк. А ўжо ў начны час адбываецца зарадка батарэі. І гэта выгадна - начны тарыф на электраэнергію больш танны", - распавёў намеснік дырэктара па маркетынгу прадпрыемства Уладзімір Янушка.

Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".

Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў.

"Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.

Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.

Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, МАЗ, відэа, электробус, горад, Мінск
Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей