Праца АЗС, архіўнае фота

Чортаў тузін: у Беларусі 13-ты раз за год мяняюцца цэны на паліва

8
(абноўлена 09:35 04.05.2021)
У папярэдні раз кошт паліва змяняўся тыдзень таму, у мінулы аўторак, і таксама на 1 капейку.

МІНСК, 4 тра - Sputnik. Кошты на паліва ў Беларусі зменяцца 4 траўня, пра гэта паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Па прынятай у канцэрне практыцы павышэнне складзе 1 капейку, і ўжо сёння цэннікі на АЗС выглядаюць так:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,83 рубля (за літр)
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,93
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,15
  • ДТ - 1,93.

Рашэнне пра павышэнне коштаў у "Белнафтахіме" прынялі "у сувязі з павелічэннем сярэдняй сусветнай каціроўкі нафты ў красавіку 2021 года ў адносінах да студзеня бягучага года на 18%", заявілі ў канцэрне.

Гэта ўжо трынаццатае павышэнне цаны з пачатку бягучага года. У папярэдні раз яго кошт змяніўся ў мінулы аўторак, 27 красавіка, да гэтага - 20 красавіка, 13 красавіка, 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
тыдзень, кошт, паліва, Беларусь
Пункт пропуску Каменны лог

Сістэма электроннай чаргі пачала дзейнічаць у "Каменным Лозе"

10
(абноўлена 10:03 14.05.2021)
Паслуга электроннай чаргі - платная, яе кошт - адна базавая велічыня, цяпер гэта 29 рублёў.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Сістэма электроннай чаргі пачала сёння дзейнічаць у пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Браніраваць дату і час перасячэння перавозчыкі змогуць на спецыяльным сайце ў інтэрнэце.

"Забраніраваўшы час перасячэння дзяржаўнай мяжы ў аўтадарожным пункце пропуску "Каменны Лог", вы можаце зрабіць паездку больш камфортнай і хуткай", - сказалі ў ДПК.

У камітэце таксама ўдакладнілі, што аўтамабіль павінен прыбыць да ўезду ў сэрвісную зону чакання да пачатку забраніравана інтэрвалу, які складае адну гадзіну.

Нагадаем, паслуга электроннай чаргі - платная, яе кошт - адна базавая велічыня (29 рублёў) за машыну незалежна ад яе катэгорыі і даты браніравання.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
паслуга, электронная чарга

На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы відэа

13
(абноўлена 10:09 06.05.2021)
Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.

Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.

Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.

Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.

"Сутнасць у тым, што батареянакапіцелі на машыне забяспечваюць назапашванне энергіі ў межах 4-6 гадзін. Гэта дазваляе забяспечыць запас ходу электробуса ў 300 кіламетраў, інакш кажучы машына адпрацоўвае змену на маршруце і вяртаецца ў парк. А ўжо ў начны час адбываецца зарадка батарэі. І гэта выгадна - начны тарыф на электраэнергію больш танны", - распавёў намеснік дырэктара па маркетынгу прадпрыемства Уладзімір Янушка.

Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".

Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў.

"Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.

Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.

Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, МАЗ, відэа, электробус, горад, Мінск
Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей