Велікагрузы на мяжы

Больш за 2,3 тысячы фур чакаюць на мяжы выезду з Беларусі ў ЕС

16
(абноўлена 09:38 26.05.2021)
Папулярнасцю ў перавозчыкаў па-ранейшаму карыстаецца літоўскі напрамак, дзе ў чэргах сабралася больш за ўсё грузавікоў.

МІНСК 26 тра - Sputnik. Выезду з Беларусі ў краіны Еўрасаюза чакаюць больш за 2,3 тысяч велікагрузаў, пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржпагранкамітэта.

На мяжы з Літвой сабралася звыш 1360 фур. У "Відзах" чакае 60 велікагрузаў, у "Катлоўцы" - 310, "Каменным Лозе" - 400, "Беняконях" - 250, "Прывалцы" - 340.

На польскім напрамку ў "Брузгах" сваёй чаргі на выезд з Беларусі чакаюць 180 фур, у "Бераставіцы" - 60, у "Казловічах" - 40.

У Латвію хочуць заехаць праз "Грыгораўшчыну" 280 велікагрузаў, а ў "Урбанах" - 400 фур.

Як раней адзначаў афіцыйны прадстаўнік ГПК Антон Бычкоўскі, на абстаноўку ў літоўскім напрамку ўплывае адсутнасць абмежавання на ўвоз паліва. Многія выбіраюць шлях у Літву як найменш затратны ў плане запраўкі.

Нагадаем, што ў красавіку аднавілі сваю працу яшчэ тры пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы - "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша"), "Твярачус" ( "Відзы") і "Папелекіс" ( "Лынтупы"). Гэта зроблена для таго, каб разгрузіць грузавы паток, які ідзе праз дзяржаўны кардон.

Сачыць за сітуацыяй на мяжы можна на афіцыйным сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
грузавік, Літва, Перавозка грузаў, ЕС, Беларусь, мяжа
Аўтазаправачныя станцыі, архіўны фотаздымак

Паліва зноў даражэе ў Беларусі - ужо 16-ы раз ад пачатку года

9
(абноўлена 10:18 08.06.2021)
Ад пачатку 2021 года цэны на маторнае паліва ў Беларусі ўзраслі на 8,1 працэнта, удакладнілі ў профільным канцэрне.

МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Кошт літра на АЗС з аўторка, 8 чэрвеня, стаў такі:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1 руб 86 кап,
  • АІ-95-К5-Еўра - 1 руб 96 кап,
  • АІ-98-К5-Еўра - 2 руб 18 кап,
  • ДТ - 1 руб 96 кап.

Як растлумачылі ў канцэрне, павышэнне цэн звязана з ростам сусветных катыровак нафты: іх сярэдняе значэнне з 1 па 4 чэрвеня склала 70 долараў за барэль, адносна студзеньскага ўзроўню каціроўкі выраслі на 27,5 адсотка.

"Цэны на маторнае паліва ад пачатку года павялічаны на 8,1 працэнта", - удакладнілі ў "Белнафтахіме".

Адзначым, што гэта ўжо 16-е павышэнне цэн на паліва ў бягучым годзе: у папярэдні раз яны змяняліся 2 чэрвеня, да гэтага - 12 траўня, 4 траўня, 27 красавіка, 20 красавіка, 13 красавіка, 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
цэны, Беларусь, паліва
Пункт тэхнічнага агляду

Амаль мільён: тэхагляд прайшоў ужо кожны чацвёрты кіроўца ў Беларусі

16
(абноўлена 16:31 02.06.2021)
Дадзеныя за пяць месяцаў ужо перавысілі лічбы 2020 года, калі допуск да ўдзелу ў дарожным руху атрымалі боле 700 тысяч кіроўцаў.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Тэхагляд ужо прайшоў амаль кожны чацвёрты беларускі кіроўца: за студзень-травень выдадзена 964 086 дазволаў. Новай статыстыкай падзяліліся ва УП "Белтэхагляд".

У траўні кіроўцы атрымалі 128 854 "налепкі" пра пройдзены ТА - гэта на 93,1% перавышае леташні паказчык. Аднак, менш, чым у цяперашнім красавіку, калі тэхагляд прайшлі 213 633 транспартных сродкі. Большасці дазволаў у траўні атрымалі фізічныя асобы - 110 144.

Ажыятаж на станцыях дыягностыкі, канстатуюць на прадпрыемстве, ужо не такі вялікі, як быў раней. Нагадаем, у студзені было выдадзена 188 тысяч дазваленчых налепак, у лютым - 167 тысяч, у сакавіку - 265 702, у красавіку - 213 633.

У "Белтэхаглядзе" не выключаюць, што ў 2021 годзе тэхагляд пройдуць больш беларускіх аўтаўладальнікаў, чым у рэкордным 2013-м - тады на станцыі заехалі амаль 1 мільён 870 тысяч кіроўцаў.

У Беларусі, паводле звестак ДАІ, амаль 4 мільёны кіроўцаў.

Як прайсці тэхагляд?

Нагадаем, каб прайсці тэхагляд спатрэбяцца пасведчанне кіроўцы, тэхпашпарт, страхоўка і пацверджанне аплаты паслуг. Тэхагляд каштуе 38 рублёў 70 капеек - гэта непасрэдна паслугі дыягностыкі і сама "налепка" аб яго праходжанні.

Перад адпраўкай на дыягнастычную станцыю трэба памыць машыну і праверыць усё шкло і люстэркі, каб на іх не было расколін і іншых пашкоджанняў. Варта таксама вывучыць кузаў машыны (каб не было "жукоў" і драпін), агледзець знешнія светлавыя прыборы, пратэставаць працу гукавога сігналу, шчотак і шклоабмывальніка.

Таксама неабходна праверыць ўзровень тэхнічных вадкасцей у тармазной сістэме, радыятары і шклоабмывальніку, масла ў рухавіку. А яшчэ - пераканацца ў наяўнасці знака аварыйнага прыпынку, аптэчкі і вогнетушыцеля.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Дарожны рух, Беларусь, тэхагляд
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей