Пункт тэхнічнага агляду

Амаль мільён: тэхагляд прайшоў ужо кожны чацвёрты кіроўца ў Беларусі

16
(абноўлена 16:31 02.06.2021)
Дадзеныя за пяць месяцаў ужо перавысілі лічбы 2020 года, калі допуск да ўдзелу ў дарожным руху атрымалі боле 700 тысяч кіроўцаў.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Тэхагляд ужо прайшоў амаль кожны чацвёрты беларускі кіроўца: за студзень-травень выдадзена 964 086 дазволаў. Новай статыстыкай падзяліліся ва УП "Белтэхагляд".

У траўні кіроўцы атрымалі 128 854 "налепкі" пра пройдзены ТА - гэта на 93,1% перавышае леташні паказчык. Аднак, менш, чым у цяперашнім красавіку, калі тэхагляд прайшлі 213 633 транспартных сродкі. Большасці дазволаў у траўні атрымалі фізічныя асобы - 110 144.

Ажыятаж на станцыях дыягностыкі, канстатуюць на прадпрыемстве, ужо не такі вялікі, як быў раней. Нагадаем, у студзені было выдадзена 188 тысяч дазваленчых налепак, у лютым - 167 тысяч, у сакавіку - 265 702, у красавіку - 213 633.

У "Белтэхаглядзе" не выключаюць, што ў 2021 годзе тэхагляд пройдуць больш беларускіх аўтаўладальнікаў, чым у рэкордным 2013-м - тады на станцыі заехалі амаль 1 мільён 870 тысяч кіроўцаў.

У Беларусі, паводле звестак ДАІ, амаль 4 мільёны кіроўцаў.

Як прайсці тэхагляд?

Нагадаем, каб прайсці тэхагляд спатрэбяцца пасведчанне кіроўцы, тэхпашпарт, страхоўка і пацверджанне аплаты паслуг. Тэхагляд каштуе 38 рублёў 70 капеек - гэта непасрэдна паслугі дыягностыкі і сама "налепка" аб яго праходжанні.

Перад адпраўкай на дыягнастычную станцыю трэба памыць машыну і праверыць усё шкло і люстэркі, каб на іх не было расколін і іншых пашкоджанняў. Варта таксама вывучыць кузаў машыны (каб не было "жукоў" і драпін), агледзець знешнія светлавыя прыборы, пратэставаць працу гукавога сігналу, шчотак і шклоабмывальніка.

Таксама неабходна праверыць ўзровень тэхнічных вадкасцей у тармазной сістэме, радыятары і шклоабмывальніку, масла ў рухавіку. А яшчэ - пераканацца ў наяўнасці знака аварыйнага прыпынку, аптэчкі і вогнетушыцеля.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Дарожны рух, Беларусь, тэхагляд
Аўтазаправачныя станцыі, архіўны фотаздымак

Паліва зноў даражэе ў Беларусі - ужо 16-ы раз ад пачатку года

9
(абноўлена 10:18 08.06.2021)
Ад пачатку 2021 года цэны на маторнае паліва ў Беларусі ўзраслі на 8,1 працэнта, удакладнілі ў профільным канцэрне.

МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Кошт літра на АЗС з аўторка, 8 чэрвеня, стаў такі:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1 руб 86 кап,
  • АІ-95-К5-Еўра - 1 руб 96 кап,
  • АІ-98-К5-Еўра - 2 руб 18 кап,
  • ДТ - 1 руб 96 кап.

Як растлумачылі ў канцэрне, павышэнне цэн звязана з ростам сусветных катыровак нафты: іх сярэдняе значэнне з 1 па 4 чэрвеня склала 70 долараў за барэль, адносна студзеньскага ўзроўню каціроўкі выраслі на 27,5 адсотка.

"Цэны на маторнае паліва ад пачатку года павялічаны на 8,1 працэнта", - удакладнілі ў "Белнафтахіме".

Адзначым, што гэта ўжо 16-е павышэнне цэн на паліва ў бягучым годзе: у папярэдні раз яны змяняліся 2 чэрвеня, да гэтага - 12 траўня, 4 траўня, 27 красавіка, 20 красавіка, 13 красавіка, 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
цэны, Беларусь, паліва

Першы аўтамабіль прэміум-класа ў Расіі Aurus Senat запусцілі ў серыю

16
(абноўлена 15:59 01.06.2021)
  • Aurus Senat
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
  • У цырымоніі запуску канвеернай лініі па вытворчасці седанаў прэміум-класа прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - па відэасувязі
  • Вытворца абяцае адгрузіць першыя аўтамабілі пакупнікам ужо ў наступным месяцы
  • Aurus Senat
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
  • Aurus Senat
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
  • Aurus Senat
  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
У Татарстане стартавала серыйная вытворчасць расійскіх аўтамабіляў прэміум-класа Aurus Senat - глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь кадры першай зборкі.

Старт вытворчасці седанаў прэміум-класа Aurus Senat быў дадзены ў Расіі. Па відэасувязі да цырымоніі падключыўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік дзяржавы пахваліў распрацоўшчыкаў, якія здолелі ўпершыню ў гісторыі Расіі з нуля распрацаваць праект цэлай лінейкі люксавых аўтамабіляў.

Кіраўнік праекта Aurus Адыль Шырынаў распавёў, што інвесціравана ў тэхнічную частку праекта было каля 25 мільёнаў долараў. Ён запэўніў, што акупнасць праекта складзе шэсць гадоў.

Адгрузка першых "сенатаў", як плануецца, пачнецца ўжо ў чэрвені бягучага года. Кошт базавай версіі люкс-седана складае прыкладна 245 тысяч долараў.

Aurus - назва сямейства аўтамабіляў праекта "Картэж", распрацаваных для першых асоб дзяржавы. У лінейцы машын класа "люкс" - лімузін, седан, мінівэн і пазадарожнік суправаджэння, пабудаваныя на адзінай модульнай платформе. На лімузіне ўжо ездзіць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

  • Пуцін даў старт запуску вытворчасці аўтамабіляў Aurus – відэа
  • Продаж аўтамабіляў Škoda Rapid прыпынены ў Беларусі
  • Карысны цюнінг: умельцы зрабілі снегаход з "Запарожца"
16
  • Aurus Senat
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане, дзе стартавала серыйная вытворчасць расійскіх аўтамабіляў прэміум-класа Aurus Senat.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Aurus - першы расійскі брэнд аўтамабіляў класа "люкс", у лінейцы якога прадстаўлены лімузін, седан, мінівэн і пазадарожнік. Праект атрымаў кодавую назву "Картэж" і рэалізуецца дзяржінстытутаў НАМІ пры садзейнічанні групы Sollers Вадзіма Швяцова і фонду Tawazun з ААЭ.

  • У цырымоніі запуску канвеернай лініі па вытворчасці седанаў прэміум-класа прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - па відэасувязі
    © Sputnik / Sergei Ilyin

    У цырымоніі запуску канвеернай лініі па вытворчасці седанаў прэміум-класа прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - па відэасувязі.

  • Вытворца абяцае адгрузіць першыя аўтамабілі пакупнікам ужо ў наступным месяцы
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Вытворца абяцае адгрузіць першыя аўтамабілі пакупнікам ужо ў наступным месяцы.

  • Aurus Senat
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Пакуль жа рабочыя асвойваюць зборку кузаваў прэміум-седанаў на канвееры.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Кошт Aurus Senat у базавай камплектацыі, па інфармацыі вытворцы, складае прыкладна 245 тысяч долараў.

  • Aurus Senat
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Планы на экспарт ужо маюцца - у Заходнюю Еўропу і Кітай, а таксама на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Уладзімір Пуцін даручыў Мінпрамгандлю ў бліжэйшы год павялічыць лакалізацыю вытворчасці да 80%, цяпер працэнт складае толькі 53.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Прэзідэнт Расіі пахваліў стваральнікаў Aurus з пастаўленай задачай - яны ўпершыню ў расійскай гісторыі стварылі з нуля лінейку аўтамабіляў прэміум-класа.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    Інвестыцыі ў стварэнне праекта, як адзначыў гендырэктар Aurus Адыль Шырынаў, склалі не больш за 25 мільёнаў долараў.

  • Aurus Senat
    © Sputnik / Sergei Ilyin

    Распрацоўшчыкі плануюць, што праект акупіцца ўжо за шэсць гадоў.

  • Лінія канчатковай зборкі на заводзе ў Татарстане
    © Sputnik / Maksim Bogodvid

    А між тым ужо вядзецца праца над іншымі аўтамабілямі лінейкі Aurus, у тым ліку і над машынай, якая выкарыстоўвае ў выглядзе паліва вадарод.

Тэги:
фотастужка, Татарстан, Расія, аўтамабіль
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

25
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА