Пасмурное небо перед бурей

На Радаўніцу на Беларусі чакаецца мокры снег

63
(абноўлена 14:09 20.04.2015)
Цыклон са Скандынавіі нясе моцны вецер, дождж і начныя замаразкі.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Як паведаўміў Гідрамет, атмасферныя фронты з Паўночнай Еўропы будуць вызначаць няўстойлівае надвор'е на Беларусі ў бліжэйшыя некалькі дзён.

Арктычнае халоднае паветра ідзе на Беларусь, што прывядзе да начных марозаў на Радаўніцу. Такім чынам у дзень, калі праваслаўныя ходзяць на могілкі каб аддаць даніну памяці продкам, будзе вельмі холадна.

"У суботу днём у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, удзень будзе 5 — 11 градусаў цяпла", — паведаміў Sputnik кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у суботу і нядзелю надвор'е будуць вызначаць паветраныя масы, якія ідуць з поўначы Еўропы.

У нядзелю ноччу месцамі, а днём па большай часцы тэрыторыі чакаюцца караткачасовыя ападкі — у выглядзе дажджу і мокрага снегу, а днём-- узмацненне ветру па захадзе рэспублікі да 15- 19 метраў за секунду, паведаміў Рабаў.

У панядзелак Беларусь ужо будзе знаходзіцца пад уплывам цыклона, чакаюцца моцныя парывы ветру, дождж, мокры  снег, тэмпература паветра ноччу да мінус 2 градусаў, днём  — 3 — 8 градусаў цяпла,  — адзначыў сіноптык.

"21 красавіка, у аўторак, калі праваслаўныя верныя будуць адзначаць Радаўніцу, надвор'е будзе вызначацца паніжаным атмасферным ціскам і халоднымі масамі арктычнага паходжання. Месцамі чакаецца караткачасовыя ападкі- дождж, мокры снег. Ноччу да трох градусаў марозу, удзень 4 — 12 градусаў цяпла", — сказаў Рабаў.

63
Тэги:
Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Мінск
Каментары