Хлопчык купаецца ў фантане

Спякота на выходных дасягне 34 градусаў

14
(абноўлена 17:40 10.06.2015)
Сіноптыкі абяцаюць у выхадныя спёку і кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. На Беларусі ў выхадныя дні ўсталюецца гарачае надвор'е, магчымы кароткачасовыя дажджы, якія пройдуць у асноўным па паўночным захадзе рэспублікі, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Зараз рэспубліка знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у Балтыцы, таму ў бліжэйшыя дні на Беларусі будзе халаднавата.

"У чацвер будзе без ападкаў. Тэмпература ноччу складзе ад плюс трох да дзевяці градусаў, па паўднёвым усходзе — ад 10 да 14, днём чакаецца 19 — 25 градусаў цяпла. У пятніцу пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 9-12, днём 21 — 27, па поўдні да 29 градусаў цяпла. У выхадныя дні па большасці раёнаў ўсталюецца гарачае надвор'е: летняя спёка, у цені прахалода, а калі дожджык, то на імгненне", — паведаміў Рабаў.

Паводле яго слоў, у суботу чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу ад плюс дзевяці да 16, днём +25+32.

"У нядзелю месцамі, у асноўным па паўночна-заходняй палове рэспублікі, чакаюцца караткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +12 + 19 ° С, днём +27 +34", — распавёў метэаролаг.

14
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары