Страказа Фанскаломб

Новы від страказы знайшлі ў Беларусі

44
Да гэтага ў Беларусі было адзначана 64 відаў стракоз, восем з якіх занесены ў Чырвоную кнігу.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Новы від стракоз знойдзены ў Беларусі, распавялі Sputnik ў ў прэс-службе грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"(АПБ).

Як паведамляе прэс-служба АПБ, страказу Фанскаломба (Sympetrum fonscolombii) знайшоў беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель 31 мая, калі праводзіў назіранне за птушкамі ў рыбгасе "Волма" (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць).

 "Страказа Фонскаломба — гэта 65-й від стракоз, які адзначаны ў Беларусі", — распавялі АПБ.

У прэс-службе адзначылі, што гэты від стракоз ў пэўныя гады ажыццяўляе інвазіі ў паўночныя арэалы.

"Напэўна, 2015 стаў годам інвазіі гэтага віду стракозы ў Беларусь, бо яна ўжо адзначана ў некалькіх месцах: у рыбгасе"Чырвоная Зорка" ў Жыткавіцкім раёне, а таксама ў Маларыце на возеры Вайсковым", — растлумачылі спецыялісты АПБ.

Да гэтага ў Беларусі было зафиксровано 64 відаў стракоз, восем з іх знаходзяцца ў Чырвонай кнізе краіны. Апошні раз новы від стракоз (Anax parthenope) быў выяўлены ў 2009 годзе ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. У арганізацыі адзначылі, што кожнае адкрыццё ў свеце беларускіх стракоз вельмі каштоўнае.

44
Тэги:
Навакольнае асяроддзе, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары