МНС: учорашні шторм абясточыў больш за 750 населеных пунктаў

© Sputnik / Наталья Серова / Перайсці ў медыябанкнаступствы ўрагану
наступствы ўрагану - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наймацнейшы дождж прайшоў учора ў Жыткавіцкім раёне: на метэастанцыі Жыткавічы зафіксавана выпадзенне 34,5 мм ападкаў.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Навальнічны фронт, які прайшоў над тэрыторыяй Беларусі напярэдадні пашкодзіў ў рэспубліцы каля 150 будынкаў і абясточыў больш за 750 населеных пунктаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе МНС Беларусі.

Моцныя ліўні з градам прайшлі практычна ва ўсіх раёнах Беларусі ў другой палове чацвярга: МНС у сувязі з гэтым абвяшчала штармавое папярэджанне.

У Мінску прайшоў моцны лівень

"Паводле аператыўных дадзеных ад праходжання навальнічнага фронту пацярпела 42 населеныя пункты ў Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Пашкоджаны дахі 49 жылых дамоў і 91 сельскагаспадарчага будынка", — сказалі ў МНС.

Акрамя таго, з-за падзення дрэва на кантактныя драты шляху перагону "Дубровы — Маладзечна" каля вёскі Вязынка (Маладзечанскі раён) быў спынены рух электрацягнікоў. Па дадзеных "Белэнерга", у выніку шторму на тэрыторыі рэспублікі была абясточана 756 населеных пунктаў.

У той жа час у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага заражэння і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамілі, што самы моцны дождж прайшоў учора ў Жыткавіцкім раёне: на метэастанцыі Жыткавічы з 18:05 да 18:35 было зафіксавана выпадзенне 34,5 мм ападкаў (сярэднямесячная норма — 85).

Стужка навiн
0