Балота

Замежнікам за наведванне Альманскіх балот прыйдзецца плаціць

59
(абноўлена 09:05 26.07.2015)
Столінскі райвыканкам, на тэрыторыі якога размешчаны унікальны прыродны комплекс, атрымаў дазвол ўвесці плату за наведванне балот.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Замежнікі змогуць наведваць ландшафтны заказнік "Альманскія балоты" на платнай аснове — адпаведны ўказ прэзідэнта быў апублікаваны 24 ліпеня на Нацыянальным правам інтэрнэт-партале.

Прэзідэнт даручыў Столінскаму райвыканкаму, на тэрыторыі якога размешчаны заказнік, ўсталёўваць ў 2015 і 2016 гадах плату за наведванне балот. Парадак і памер платы павінен быць вызначаны да канца жніўня.

Дырэктар заказніка "Альманскія балоты" Іван Яхнавец растлумачыў Sputnik, што асноўны паток замежнікаў, якія наведваюць гэтую тэрыторыю, — украінскія грамадзяне, якім дазволена ў спрошчаным парадку перасякаць беларуска-ўкраінскую мяжу для збору грыбоў і ягад.

"Альманскія балоты славяцца ураджайнасцю, тут збіраюць шмат чарніцы, журавіны. Хоць гэты год, мабыць, будзе выключэннем", — сказаў Яхнавец.

У 2014-м годзе, па дадзеных Дзяржпагранкамітэта, праз сезонныя пункты пропуску на тэрыторыі Палескага лясгаса ўкраінскія грамадзяне перасякалі мяжу 33 тысячы разоў. Ўлік замежнікаў, якія наведваюць балоты з беларускай тэрыторыі, не вядзецца. Па ацэнкавых дадзеных дырэктара заказніка, іх колькасць расце, і ў гэтым годзе можа дасягнуць 300-500 чалавек.

Альманскія балоты — найбуйнейшы суцэльны балотна-лясны комплекс, які захаваўся на тэрыторыі Еўропы, які займае плошчу 94.000 гектараў. Тут насяляюць некалькі дзясяткаў відаў звяроў і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу.

59
Каментары