Панда ў вальеры

Панда прыкінулася цяжарнай дзеля лепшых умоў жыцця

46
Звычайна звяры, якія чакаюць папаўнення атрымліваюць больш булачак, садавіны і бамбука, а таксама іх пераводзяць у памяшканне з кандыцыянерам.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Гіганцкая панда па мянушцы Юаньюань ў заапарку Тайбэя (Тайвань) сімулявала цяжарнасць, паведамляе агенцтва Сіньхуа ў сваім мікраблогу Twitter.

Як паведамляе СМІ, жывёла прыкінулася цяжарнай, каб "атрымаць лепшыя ўмовы і кругласутачны догляд".

Цікава, што гэта не першы выпадак, калі панды нібыта чакаюць дзіцянятаў. Так, летась хітрая панда па мянушцы Ай Хін спрабавала падмануць работнікаў заапарка ў Кітаі. Звер перанёс працэдуру штучнага апладнення, а праз некаторы час ён пачаў імітаваць прапажу апетыту, стаў менш рухацца, змяніўся гарманальны фон панды. І ўсё гэта для таго, каб атрымліваць больш ласункаў і пражываць у больш камфортных умовах. Пасля правядзення ўсіх неабходных аналізаў спецыялісты прыйшлі да высновы, што Ай Хін проста прыкідвалася.

Па дадзеных СМІ, цяжарныя панды ў заапарку правінцыі Сычуань звычайна атрымліваюць больш булачак, садавіны і бамбука, таксама іх пераводзяць у асобнае памяшканне з кандыцыянерам.

46
Каментары