Ушастая сова

Гараджан навучылі будаваць домікі для соў

97
(абноўлена 18:35 02.11.2015)
Арнітолагі імкнуцца прыцягнуць увагу да соў, каб людзі дапамагалі птушкам гнездавацца больш актыўна.

Арцём Кір'янаў, Sputnik.

Вёска Залессе сабрала аматараў птушак на "Савіны фэст" ужо ў трэці раз. Госці Пружанскага раёна змаглі дапамагчы совам, уласнымі рукамі зрабілі для іх домікі.

Арганізатары правялі майстар-клас па сярэднявечных беларускіх танцах, канцэрт, распавялі пра птушку года — вушастую саву і адвялі гасцей у начны лес у надзеі адшукаць птушак.

"Праблема ў соў адна — яны самі не робяць сабе гнязда. Таму не так актыўна размнажаюцца, як маглі б. Тэндэнцыя па драпежным птушкам у нас негатыўная", — распавёў карэспандэнту Sputnik уладальнік аграсядзібы "Залессе" Сяргей Сідарук.

Паводле яго слоў, цяпер совы часта селяцца ў гарадах, дзе ёсць врановыя птушкі. Менавіта іх гнёзды займаюць совы. "Але калі ў калоніі гракоў будзе жыць сава, самі разумееце, яна там будзе проста мучыцца", — дадаў Сяргей.

Каб дапамагчы птушкам, арганізатары "Савінага фэсту" вырашылі навучыць гасцей майстраваць савіныя домікі сваімі рукамі. Калі ля стала з інструментамі сабраліся жадаючыя пасяліць саву ў скрыню, арнітолаг Дзяніс Кіцель пачаў майстар-клас.

Совиный фэст в Залесье
© Sputnik / Артем Кирьянов
Совиный фэст в Залесье

"Для савінай хаткі патрэбныя самыя звычайныя дошкі. Неабавязкова новыя, можна пашукаць што-небудзь за домам. Памеры — трыццаць на трыццаць, вышыня — не менш чатырнаццаці сантыметраў", — растлумачыў Дзяніс.

Арнітолаг паказаў, як злучыць дошкі паміж сабой і запрасіў неабыякавых забіць цвікі самім. Некалькі імгненняў госці фэсту вагаліся, і хтосьці з мужчын спытаў: "Цвікі не ўмеюць біць?" Ён першым стаў змацоўваць сценкі будучай савінай хаткі, і праца пайшла больш актыўна.

"Дзяўчына, можа вы? Дзяўчына, вы не забілі аніводнага цвіка", — Дзяніс па чарзе выклікаў усіх прысутных, якія ў выніку агульнымі намаганнямі змаглі пабудаваць дзве савіныя хаткі.

Совиный фэст в Залесье
© Sputnik / Артем Кирьянов
Совиный фэст в Залесье

Дзяніс Кіцель распавёў карэспандэнту Sputnik, што такія скрыні дротам мацуюцца да дрэва, напрыклад, на дачы ці ў двары прыватнага дома. Подсціл можна зрабіць з моху, травы, галінак. У такіх хатках птушкі гняздуюцца вельмі ахвотна. "Таму ёсць вялікая верагоднасць, што і побач з вамі паселіцца сапраўдная сава", — растлумачыў Дзяніс.

Пасля дзевяці вечара дзве групы гасцей і арнітолагаў адправіліся ў бліжэйшы да Залесся лес, каб калі не ўбачыць, то хаця б пачуць соў.

"Раніцай іх было вельмі шмат. І ўчора, і сёння. Нават над сядзібай адна сава пралятала, але не было ліхтара, каб яе высвеціць. Таму ёсць шанец убачыць хоць бы сыча ёсць", — распавёў карэспандэнту Sputnik Сяргей Сідарук.

Праўда, за ўвесь час экскурсіі ні адна сава ў лесе так і не паказалася.

Але чытачы Sputnik могуць убачыць сімвал 2015 года Беларусі — вушастую саву — у нашай Фотастужцы >>

Ушастая сова
Ушастая сова
97
Тэги:
Пружаны
Каментары