Град

Гідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак

15
(абноўлена 11:11 01.06.2016)
Увечары, паводле дадзеных сіноптыкаў, па поўдні краіны чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні, пры гэтым узмоцніцца вецер і можа выпасць град.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў другой палове дня, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"У аўторак з 14:30 да 20:00 па поўдні рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, град, моцныя ліўні", — сказалі ў Гідрамеце.

Сіноптыкі таксама паведамілі, што навальніцы захаваюцца на пачатку ночы 1 чэрвеня.

У сувязі з пагаршэннем надвор'я па рэспубліцы аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца, калі надвор'е ўяўляе сур'ёзную пагрозу: пры шквалістага вятрах, ліўнях, навальніцах, градзе, спякоце, маразах, завеях і снегападах — з'явах, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да чалавечых ахвяраў.

15
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары