Нававльнічныя хмары

Гідрамет папярэджвае: у сераду навальніцы і моцныя залевы

21
У сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Навальніцы і залевы чакаюцца ў сераду на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сярэдзіне чэрвеня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне атмасферных франтоў. На гэтым тыдні тэмпература будзе павышацца, дасягнуўшы да выходных +30°С.

"Сёння, 15 чэрвеня, у перыяд да 12:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з гэтым па рэспубліцы аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Раней Sputnik у Гідрамеце паведамілі, што ў чацвер рэспубліка застанецца ў зоне франтальных сістэм і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, днём тэмпература паветра складзе да +27°С, у пятніцу паветра прагрэецца да + 30 ° С, па поўдні — да +34°С.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі надвор'е ўяўляе сур'ёзную пагрозу: пры шквалістых вятрах, залевах, навальніцах, градзе, спякоце, маразах, завеях і снегападах — з'явах, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да чалавечых ахвяр.

21
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары