Навальнічныя хмары

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на вечар пятніцы

10
Спецыялісты Гідрамета прагназуюць, што вецер не сцiхне да сярэдзіны дня суботы.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Моцныя навальніцы і парывісты вецер чакаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўвечары ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па-сапраўднаму гарачае надвор'е прыйшло ў рэспубліку ў сярэдзіне бягучага тыдні, па дадзеных Гідрамета, днём у пятніцу месцамі тэмпература паветра дасягне адзнакі +33°С.

"У пятніцу ў перыяд з 17:00 да 23:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — сказалі ў Гідраметцэнтры.

Сіноптыкі таксама паведамілі, што навальнічная дзейнасць і моцны парывісты вецер захаваецца ў ноч на суботу 18 чэрвеня. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Раней начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрый Рабаў паведаміў, што вецер сцiхне толькі ў сярэдзіне дня суботы. Акрамя таго, спыняцца дажджы, а тэмпература трохі спадзе: чакаецца, што днём яна складзе +29°С.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца, калі надвор'е ўяўляе сур'ёзную пагрозу: пры шквалістых вятрах, ліўнях, навальніцах, градзе, спякоце, маразах, завеях і снегападах — з'явах, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значных матэрыяльных параз, а таксама чалавечых ахвяр.

10
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Каментары