Дрэва на ветры

Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру

9
(абноўлена 14:52 15.07.2016)
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, парывісты вецер можа захавацца да канца дня.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з узмацненнем ветру аб'явілі сіноптыкі на пятніцу.

"15 ліпеня ў перыяд з 11 да 17 гадзін у заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с, якое захаваецца да канца дня", — паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Днём у рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература паветра + 17…+ 24°C. Аднак ва ўсходніх рэгіёнах слупок тэрмометра можа падымацца да +30…+31°C.

У Мінску таксама магчымы парывісты вецер і невялікі кароткачасовы дождж. Максімальная тэмпература паветра складзе +20…+22°C.

З панядзелка Беларусь перажыла некалькі удараў стыхіі: моцны вецер зрываў дахі, валіў дрэвы, абрываў лініі электраперадач у розных рэгіёнах краіны.

9
Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары